Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спадар Свабода». Кнігу пра Ігара Герменчука прэзэнтавалі ў Горадні 7 сакавіка


Кніга Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука»

Новую кнігу зь «Біблятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя» пра журналіста, рэдактара і палітыка Ігара Герменчука «Спадар Свабода» ўпершыню прадставілі на фэсьце «Прадмова», які пачаўся ў Горадні 7 сакавіка.

Кніга Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода». Буктрэйлер
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:23 0:00

«Спадар Свабода» — драматычны аповед пра нашага сучасьніка, якога параўноўваюць з Кастусём Каліноўскім. Герой кнігі Ігар Гермянчук (1961–2002) — журналіст, рэдактар, палітык. Гісторыя беларускай незалежнай прэсы — гэта шлях ад «Мужыцкай праўды» Каліноўскага да газэты «Свабода», якой прысьвяціў сябе Гермянчук.

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў назваў яго самым гераічным рэдактарам самай гераічнай беларускай газэты. Гермянчук рэдагаваў «Свабоду» з 1991 да 1997 году, калі суд закрыў яе.

Чаму і як закрылі «Свабоду», як яна стала выходзіць зь іншай назвай, чаму і як самога рэдактара звольнілі з фармулёўкай «за непрафэсіяналізм»? Пра гэта — у кнізе.

Аўтар кнігі гарадзенец Сяргей Астраўцоў супрацоўнічае з Радыё Свабода з 1993 году. Піша апавяданьні і аповесьці, выдаў каля дзесяці кніг, прозу падпісвае як Сяргей Астравец.

Сяргей Астраўцоў і гісторык культуры Сяргей Харэўскі прадставілі кнігу ў Горадні 7 сакавіка ў рамках фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Прэзэнтацыя прайшла ў Цэнтры гарадзкога жыцьця на вуліцы Кірава, 3.

Кожны ахвочы змог бясплатна атрымаць асобнік з подпісам аўтара.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG