Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, дзе і калі пройдзе саміт «Усходняга партнэрства»


Брусэль
Брусэль

Саміт «Усходняга партнэрства», чальцом якога зьяўляецца і Беларусь, пройдзе ў Брусэлі 18 чэрвеня. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Украіны пры Эўрапейскім зьвязе, пасол Мікола Тачыцкі.

«Усходняе партнэрства» — ініцыятыва, закліканая разьвіваць інтэграцыйныя сувязі Эўразьвязу з Азэрбайджанам, Армэніяй, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.

Праз праблемы з правамі чалавека і замарожваньнем дачыненьняў з Эўразьвязам у папярэднія гады Беларусь ня ўдзельнічала ў рэалізацыі двухбаковых праектаў у рамках «Усходняга партнэрства».

Першы саміт «Усходняга партнэрства» прайшоў у 2009-м годзе ў Празе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG