Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага палітыка Анатоля Грыцэнку асудзілі ў Расеі да 6 гадоў калёніі


Анатоль Грыцэнка
Анатоль Грыцэнка

Суд у Маскве завочна асудзіў да шасьці гадоў калёніі агульнага рэжыму ўкраінскага палітыка, былога міністра абароны краіны і кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Анатоля Грыцэнку. Яго прызналі вінаватым у закліках да тэрарыстычнай дзейнасьці.

Паводле вэрсіі расейскага сьледзтва, у 2014 і ў 2017 гадах Грыцэнка, выступаючы на ўкраінскім тэлебачаньні, заклікаў да падрыву расейскіх цягнікоў у памежных рэгіёнах, а таксама да падрыву аўтамабіляў у Маскве і Таганрогу.

Бок абароны Грыцэнкі ў расейскім судзе заяўляў пра адсутнасьць у яго дзеяньнях складу злачынства і настойваў на апраўдальным прысудзе. Падчас паседжаньня адвакат Дзьмітрый Дынзе паведаміў, што Інтэрпол адмовіўся супрацоўнічаць з Расеяй у пытаньні выдачы ўкраінскага палітыка для захаваньня прынцыпу нэўтралітэту.

Лідэр украінскай палітычнай партыі «Грамадзянская пазыцыя» Анатоль Грыцэнка ўзначальваў Міністэрства абароны Ўкраіны з 2005 па 2007 год пры трох кабінэтах міністраў пад кіраўніцтвам Юліі Цімашэнкі, Юрыя Еханурава і Віктара Януковіча. Ён тройчы ўдзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, у тым ліку ў апошніх, вясной 2019 году. Тады Грыцэнка набраў амаль сем працэнтаў галасоў, заняўшы пятае месца.

Крымінальную справу на Грыцэнку завялі ў Расеі ў сьнежні 2017 года. У красавіку летась Басманны суд Масквы выдаў ордэр га яго арышт, а Сьледчы камітэт Расеі абвясьціў украінскага палітыка ў міжнародны вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG