Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятара Беларускай аўтакефальнай царквы выклікалі ў міліцыю


Айцец Вікенці (Віктар Кавалькоў)
Айцец Вікенці (Віктар Кавалькоў)

Іераманаха Вікенція Кавалькова, сьвятара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, выклікалі адразу ў два аддзелы менскай міліцыі — Ленінскага і Маскоўскага раёнаў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Падставай пазначаны ўдзел у несанкцыянаваных акцыях на Кастрычніцкай плошчы 7-8 сьнежня, скіраваных супраць «паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі». Прычым, дзеля гэтага праваахоўнікі нават ахвяруюць выходным: у Ленінскім РУУС сьвятара чакаюць 15 сьнежня, у Маскоўскім — 16-га.

Незалежна ад вынікаў паходу да сілавікоў, айцец Вікенці заклікае ўсіх нераўнадушных грамадзянаў далучыцца да новай акцыі супраць інтэграцыі 20 сьнежня — менавіта ў гэты дзень заплянаваная чарговая сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Санкт-Пецярбургу.

Раней позвы ў міліцыю атрымалі сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, актывіст Леанід Кулакоў, заснавальнік «Арт Сядзібы» Павал Белавус, блогер Зьміцер Казлоў, віцяблянін Аляксей Прохараў, які разьмяшчаў у сацсетках заклікі да ўдзелу ў акцыях, ды многія іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG