Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія лейбарысты заявілі пра маштабную кібэратаку на рэсурсы партыі


Прыхільнікі лейбарыстаў перад сустрэчай зь лідэрам партыі Джэрэмі Корбінам, 5 лістапада 2019
Прыхільнікі лейбарыстаў перад сустрэчай зь лідэрам партыі Джэрэмі Корбінам, 5 лістапада 2019

Брытанская Лейбарысцкая партыя паведаміла пра маштабную кібэратаку на свае інтэрнэт-рэсурсы. Паводле афіцыйнай заявы, атака была няўдалай: «Мы прынялі хуткія меры і гэтыя спробы праваліліся, дзякуючы нашым надзейным сыстэмам бясьпекі».

У Брытаніі 12 сьнежня маюць прайсьці пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Падчас выбараў Лейбарысцкая партыя, якая выказвае неадназначныя погляды на Брэксыт і заклікала правесьці новы рэфэрэндум па гэтым пытаньні, а таксама лібэральныя дэмакраты, якія актыўна выступаюць супраць Брэксыту, будуць імкнуцца ўмацаваць падтрымку сваіх партый.

Цяперашні прэм'ер-міністар Борыс Джонсан разьлічвае, што ягоная Кансэрватыўная партыя заваюе большасьць месцаў у Палаце грамадаў, патавая сытуацыя ў парлямэнце будзе пераадоленая, пагадненьне аб выхадзе будзе зацьверджана, і Брытанія фармальна пакіне Эўразьвяз 31 студзеня.

Якім можа быць вынік выбараў

Паводле апытаньняў, рэйтынг Кансэрватыўнай партыі вышэйшы за рэйтынг галоўнай апазыцыйнай сілы — лейбарыстаў. Але за час перадвыбарнай кампаніі рэйтынгі могуць істотна зьмяніцца.

Акрамя таго, у брытанскай выбарчай сыстэме, калі ўсе 650 дэпутатаў Палаты грамадаў абіраюцца ў аднамандатных акругах у адзін тур, рэйтынг партыі ніколі дакладна не канвэртуецца ў адпаведную колькасьць месцаў у парлямэнце.

  • На выбарах у 2015 годзе кансэрватары сабралі 36,9% галасоў і пры гэтым заваявалі абсалютную большасьць мандатаў — 330.
  • У 2017 годзе партыя атрымала на датэрміновых выбарах адчувальна больш галасоў — 42,4%, але страціла абсалютную большасьць, правёўшы ў Палату грамадаў 317 дэпутатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG