Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У золатавалютныя рэзэрвы паклалі на 2 млрд даляраў больш, чым плянаваў Лукашэнка


@Shutterstock
@Shutterstock

На 1 лістапада 2019 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі склалі ў эквіваленце 9,193 млрд даляраў, паведамляе Нацыянальны банк.

Пасьля невялікага зьмяншэньня ў верасьні (на 0,7%) рэзэрвы вырасьлі за кастрычнік на 362,9 млн даляраў (на 4,1%). Пры тым за кастрычнік урад і Нацбанк выплацілі па зьнешніх і ўнутраных пазыках у замежнай валюце 225 млн даляраў.

Цяперашні аб’ём золатавалютных рэзэрваў на амаль 30% перавышаюць тое, што плянавалі ўлады: згодна з «Асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палітыкі» на 2019 год, зацьверджаным Аляксандрам Лукашэнкам, чакалася, што на канец году золатавалютныя рэзэрвы будуць складаць 7,1 млрд даляраў. Такіх аб’ёмаў дасягнулі яшчэ на самым пачатку 2019 году.

Гэтыя грошы прызначаныя для аплаты даўгоў і накіроўваюцца на гэта, але паступленьні цяпер перавышаюць выплаты.

«Адна з асноўных прычынаў у тым, што ў Нацбанк мае магчымасьць купляць валюту на рынку ў тым, што прапанова валюты перавышае попыт з боку рынкавых суб’ектаў, — тлумачыў Свабодзе эканаміст Вадзім Іосуб. — Утвараецца розьніца, якую бязбольна, бязь ціску на курс, можа купляць Нацбанк і класьці ў рэзэрвы».

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка складаў 16,5 млрд даляраў (з пачатку году зьнізіўся на 2,2% або каля 400 млн), унутраны дзяржаўны доўг — 8,7 млрд рублёў або каля 4,25 млрд даляраў (з пачатку году зьменшыўся на 2% або каля 200 млн рублёў).

Рост золатавалютных рэзэрваў адзначаў сярод пазытыўных момантаў у беларускай эканоміцы прэм’ер-міністар Сяргей Румас. Але разам з тым ён заўважаў адставаньне ад прагнозаў тэмпаў росту эканомікі, невыкананьне плянаў па росьце прадукцыйнасьці працы, рост імпарту прадуктаў харчаваньня пры спадзе ўласных продажаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG