Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зьменшыліся ўпершыню з сакавіка


Ілюстрацыйнае фота

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх дадзеных, склалі 8 млрд 830,9 млн даляраў ЗША, паведамляе прэс-служба Нацбанку Беларусі.

За верасень золатавалютныя рэзэрвы зьнізіліся на 60,1 млн даляраў (на 0,7%) пасьля росту ў жніўні на 263,1 млн даляраў (на 3%).

У Нацбанку адзначаюць, што зьмяншэньне золатавалютных рэзэрваў абумоўлена плянавым пагашэньнем урадам і Нацбанкам замежнага іх і ўнутранага доўгу Беларусі (агулам на суму каля 355 млн даляраў).

Паводле Нацбанку, на 1 студзеня 2020 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі павінны скласьці ня менш як 7,1 млрд даляраў, згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год.

Апошнія 7 месяцаў 2019 году аб’ём золатавалютных рэзэрваў Беларусі штомесяц рос: з сакавіка ён павялічыўся з 7,095 млрд даляраў да 8,891 млрд у верасьні, хаця чакалася, што на канец году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі будуць складаць 7,1 млрд даляраў. Такім чынам, за першыя 8 месяцаў золатавалютныя рэзэрвы вырасьлі на 24,2%

Эканамісты тлумачаць прычыны росту так: проста насельніцтва здае больш валюты, чым купляе, а рэзэрвы ўсё адно пойдуць на выплату пазык. На 1 верасьня Беларусь патраціла на выплаты замежнага доўгу агулам 1145,6 млн даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG