Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка насьцярожыўся: рост эканомікі «ня толькі сьціплы, але і вельмі няўстойлівы»

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 19 верасьня праводзіў нараду аб працы эканомікі за 2019 год, выніках «пяцігодкі» і прагнозах на 2020 год. І лічбы яго насьцярожылі.​

Як перадае БелТА, Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што без эканамічнага росту нельга дасягнуць пастаяннага павышэньня дабрабыту і якасьці жыцьця людзей.

«Аднак мяне насьцярожвае, што ён ня толькі сьціплы, але і вельмі няўстойлівы, — адзначыў ён пра эканамічны рост. — Гэтую тэндэнцыю трэба мяняць».

Прагноз на 2019 год, дадаў Лукашэнка, ён ацэньваў як «вывераны, абгрунтаваны і пралічаны», таму мае быць выкананы. ​На 2019 год ён паставіў задачу росту валавога ўнутранага прадукту на 4% (у 2018 годзе ВУП вырас на 3%, прагноз недавыканалі на 0,5%). За студзень–жнівень 2019 году ВУП вырас на 1,1% да такога ж леташняга пэрыяду.

Увесь пакет прагнозных дакумэнтаў ураду ён адправіў на дапрацоўку — як сказаў прэм’ер-міністар Сяргей Румас, «палічыў пляны ўраду недастаткова напружанымі». Раней урад прапаноўваў вызначыць у ліку ключавых паказьнікаў эфэктыўнасьці сваёй працы на 2020 год рост ВУП на 2,5%.

Пад «пяцігодкай» маецца на ўвазе пэрыяд з 2016-га па 2020 год. З праграмы на мінулую «чацьвёртую пяцігодку» ўсе паказьнікі былі праваленыя, а тагачасны прэм’ер-міністар казаў, што гэта станоўчы вынік, і яшчэ два гады пасьля гэтага заставаўся на пасадзе. Свабода аналізавала таксама праграму на «пятую пяцігодку». Што зь яе ўдасца і ня ўдасца выканаць, стане вядома ў 2021 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG