Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жніўні ВУП Беларусі павялічыўся на 11,4 мільярда рублёў


Ілюстрацыйнае фота. Беларускі мэталюргічны завод

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень-жнівень 2019 году вырас на 1,1% да аналягічнага леташняга пэрыяду, піша Белстат.

Валавы ўнутраны прадукт — макраэканамічны паказьнік, які адлюстроўвае рынкавы кошт выпушчаных тавараў і аказаных паслуг за пэўны час ва ўсіх галінах эканомікі.

У грашовым эквіваленце ВУП за 7 месяцаў 2019 году склаў 83,9 мільярда рублёў. За жнівень ВУП павялічыўся на 11,4 мільярда рублёў.

​На 2019 год Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 4%. У 2018 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 3%. Прагноз росту эканомікі недавыканалі на 0,5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG