Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жлобіне звольнілі жанчыну, якая нанесла заводу шкоду на 17 капеек


Беларускі мэталюргічны завод, здымак 2017 году

Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне распавёў пра акалічнасьці жнівеньскіх звальненьняў за крадзяжы. Аднаго мужчыну звольнілі за лімонную кіслату, а жанчыну — за мыйны сродак.

Прапрацаваў 10 год, спрабаваў скрасьці на 2 рублі

Майстар, які прапрацаваў на заводзе 10 гадоў, паспрабаваў скрасьці 1,26 кг лімоннай кіслаты — на суму 2,51 рубля, як пасьля ацанілі экспэрты. Мужчыну звольнілі.

Выносіла з працы мыйны сродак

Жанчына, якая адпрацавала на заводзе 27 гадоў, спрабавала вынесьці з працы 250 мл мыйнага сродку. Гэта заўважылі, калі на прахадной папрасілі адкрыць сумку. Экспэрты ацанілі нанесеную заводу шкоду ў 17 капеек. Жанчыну звольнілі.

У Беларусі ў 2017 годзе было 293,4 тысячы беспрацоўных — не «афіцыйна зарэгістраваных» (якіх 22,9 тысячы), а рэальна працаздольных людзей бяз працы. Гэта 5,6% працоўнай сілы краіны (гэтым летам Белстат заяўляў таксама пра «фактычнае беспрацоўе» на ўзроўні 4,7% на другі квартал 2018-га, «фактычнымі беспрацоўнымі» назвалі 239,1 тысячы чалавек).

Сярэдні час пошуку працы ў Беларусі — 8,9 месяца. Чвэрць беспрацоўных шукае працу год і больш, толькі 12,6% знаходзяць працу хутчэй як за месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG