Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінфін пацьвердзіў: Беларусь чакае страты звыш 400 млн даляраў безь перамытненьня расейскай нафты


Расейскія манэты, ©Shutterstock
Расейскія манэты, ©Shutterstock

Першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі Юры Селівёрстаў пацьвердзіў, што бюджэт на 2020 год разьлічылі са стратамі ад спыненьня перамытненьня расейскай нафты, піша ТАСС.

Раней страты ад «спыненьня дамоваў у нафтагазавай сфэры» ў памеры 432,6 млн даляраў згадваліся ў праекце бюджэту, што публікавала дэпутатка Ганна Канапацкая. У тым жа праекце страты ад расейскага падатковага манэўру ацэньваліся ў 239,3 млн даляраў.

Селівёрстаў пацьвердзіў: страты ад спыненьня перамытненьня расейскай нафты складуць каля 423,6 млн даляраў — 951 млн беларускіх рублёў.

Паводле цяперашніх дамоваў, у 2019 годзе Беларусь атрымлівае з Расеі 18 млн тонаў наты для перапрацоўкі, а даходы ад атрыманьня і «перамытненьня» яшчэ 6 млн тонаў паступаюць у беларускі бюджэт (Беларусь можа прадаваць набытую расейскую нафту, а мыта забіраць сабе).

Такая дамова пра перамытненьне дзейнічала ад 2017 году, каб кампэнсаваць Беларусі высокія цэны на газ. Дзеяньне дамовы было прапісанае да 2019 году ўключна.

Беларусь і Расея, як сьцьвярджаецца, працягваюць перамовы па нафтавых пагадненьнях, у тым ліку па кампэнсацыях расейскага падатковага манэўру. Але бюджэт разьлічваюць так, нібы перамовы праваляцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG