Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея зьбіраюцца стварыць сыстэму фінансавых разьлікаў, альтэрнатыўную ўсясьветнай


Пра гэта паведаміў сёньня старшыня праўленьня ААТ «Беларускі міжбанкаўскі разьліковы цэнтар» Алег Караб’ін на банкаўскім форуме ў Менску.

Паводле БЕЛТА ён заявіў, што Беларусь і Расея завяршаюць стварэньне альтэрнатыўнай сыстэмы для фінансавых разьлікаў.

«Праект знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасьці, ужо заключаная дамова з Банкам Расеі (цэнтральны банк РФ — РС), якая мае на ўвазе, што Беларускі міжбанкаўскі разьліковы цэнтар стане калектыўным вузлом для банкаўскай сыстэмы Беларусі. Фактычна мы будзем гуляць тую ж самую ролю, якую выконваем па сыстэме SWIFT» — распавёў Алег Карабʼін.

Паводле яго слоў, гэта фактычна альтэрнатыўны сэрвіс для правядзеньня плацяжоў беларускімі банкамі на адрас расейскіх контрагентаў і з Расеі на адрас беларускіх банкаў, абмінаючы сыстэму SWIFT. Мэтай стварэньня сыстэмы было спрасьціць і зрабіць таньнейшым разьлікі паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расеі.

Сыстэму плянуецца запусьціць да канца гэтага году. «Усе дазволы атрыманыя, ідзе працэс абʼяднаньня модуляў ў адзінае цэлае» — дадаў кіраўнік «Беларускага міжбанкаўскага разьліковага цэнтру».

Расейскае выданьне «Gazeta. ru» пракамэнтавала паведамленьне Карабʼіна артыкулам пад загалоўкам «Канец спрэчкам? Менск і Масква пяройдуць на расейскі рубель».

«Менск ідзе на саступкі Расеі. Да канца году нашыя краіны адмовяцца ад узаемаразьлікаў у міжнароднай сыстэме SWIFT і пяройдуць на рублёвыя разьлікі. Гэта выгадна для краін, аднак гэта неістотная саступка Менску. Беларусь па-ранейшаму будзе патрабаваць грошай ад Расеі за "брудную" нафту, падатковы манэўр і спадзявацца на новы крэдыт» — піша выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG