Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах прайшла «Ноч расстраляных паэтаў». ВІДЭА


Увечары 29 кастрычніка ў мэмарыяле Курапаты, дзе ў 1930-я гады адбываліся масавыя расстрэлы, адбылася трэцяя штогадовая акцыя памяці «Ноч расстраляных паэтаў». У ёй узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Актывісты, літаратары, музыкі, грамадзкія дзеячы зачытвалі імёны рэпрэсаваных паэтаў, пісьменьнікаў і іншых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, ладзілі кароткія выступы і зачытвалі вершы расстраляных паэтаў, сьвятары чыталі малітвы.

У імпрэзе ўдзельнічалі некалькі соцень чалавек.

Акцыю ініцыяваў адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Грошы на яе зьбіралі праз краўдфандынг — набралі тры тысячы даляраў, зьбіраліся зрабіць інфармацыйныя буклеты, па выніках абяцаюць справаздачу для ахвяравальнікаў.

«Фармат будзе гэткі ж самы, як і летась, — расказваў Свабодзе Дашкевіч. — Вядомыя людзі, музыкі, літаратары, грамадзкія дзеячы чытаюць вершы рэпрэсаваных, закатаваных, расстраляных камуністамі ў розныя гады тэрору, у тым ліку і ў гэтую жахлівую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году».

Акцыі ў мінулыя гады абышліся без умяшаньня міліцыянтаў і сілавікоў. Але аднаго з арганізатараў, Эдуарда Пальчыса, сёлета ў сакавіку выклікалі ў суд за арганізацыю «Ночы» ў 2018-м. Арганізатары падкрэсьліваюць, што акцыя не палітычная, а ладзіцца каб ушанаваць памяць забітых.

Перад акцыяй каля будынку КДБ Мікола Статкевіч і паплечнікі ладзілі ўжо пяты «Ланцуг памяці» ў памяць аб падзеях «чорнай ночы» 1937 году і ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў.

У наступныя дні заплянаваныя некалькі памятных імпрэзаў:

  • 29 кастрычніка, 11.00–17.00. Шлях Памяці па месцах сталінскіх рэпрэсій: Кальварыйскія могілкі, Цівалі, станцыя Менск-Таварны, Лошыца, Благоўшчына, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў.
  • 31 кастрычніка, 18.30, пляцоўка OK 16 (вуліца Кастрычніцкая, 16) — вечар паэзіі, прэзэнтацыя дызайнэрскіх партрэтаў рэпрэсаваных літаратараў.
  • 3 лістапада, 12.00Дзяды, традыцыйнае шэсьце і мітынг у Курапатах.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык , Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Янка Нёманскі і многія іншыя.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG