Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнік мінабароны Польшчы арыштаваны за спробу шпіянажу на карысьць Расеі


Супрацоўнік агенцтва, якое ўваходзіць у структуру Міністэрства абароны Польшчы, арыштаваны па падазрэньні ў спробе шпіянажу на карысьць Расеі, паведамляе польскае Грамадзкае тэлебачаньне. Крыніцы тэлеканалу сьцьвярджаюць, што падазраваны працаваў у Агенцтве вайсковай маёмасьці, але там гэтую інфармацыю адмаўляюць.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі затрымала яго ў мінулы чацьвер, пры вобшуку ў яго знайшлі фальшывыя дакумэнты і незарэгістраваную зброю і боепрыпасы, піша Gazeta Wyborcza.

Поўнае імя падазраванага не раскрываецца, пракуратура называе яго Пётр Ш. Па выстаўленых абвінавачаньнях яму пагражае ад трох да васьмі гадоў турмы.

Сёньня ж стала вядома, што спэцслужбы Баўгарыі выявілі, як адзін з супрацоўнікаў расейскай амбасады займаўся выведнай дзейнасьцю. Дыпляматычны імунітэт дазволіў яму пакінуць Баўгарыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG