Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская база не паспрыяе стабільнасьці. Макей даў інтэрвію «Голасу Амэрыкі». ВІДЭА


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных справаў Беларусі Уладзімер Макей даў інтэрвію «Голасу Амэрыкі», у якім расказаў пра аднаўленьне дыпляматычнай прысутнасьці ў Менску і Вашынгтоне, пра пытаньне расейскай вайсковай базы ў Беларусі і канфлікт на Данбасе.

Інтэрвію было запісанае 27 верасьня ў Нью-Ёрку. Паводле Макея:

  • «для Беларусі разьвіцьцё стасункаў са Злучанымі Штатамі вельмі важнае, бо мы разумеем, што Злучаныя Штаты — гэта дзяржава нумар адзін у сьвеце, і любая краіна павінна мець зь імі нармальныя адносіны»;
  • «воклічы аб тым, што Беларусь кудысьці сыходзіць, што гэта нейкія непрыязныя крокі ў адносінах да Расеі, заснаваны на маргінальным, заганным мэнталітэце або мысьленьні тых ці іншых экспэртаў у некаторых суседніх краінах»;
  • «разьмяшчэньне нейкага дадатковага замежнага аб'екта на тэрыторыі Беларусі [у кантэксьце згадак наконт плянаў расейскай вайсковай базы. — РС] ня будзе спрыяць большай стабільнасьці і бясьпецы ў нашым рэгіёне»;
  • «прапанова аб разьмяшчэньні міратворцаў на Данбасе была прадыктаваная менавіта гэтым імкненьнем — зрабіць хоць нешта, што дапамагло б разьвесьці бакі канфлікту».

Макей таксама нядаўна даваў вялікае інтэрвію расейскаму выданьню РБК:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG