Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ўбачыла дэпутатаў, якія практычна нічога ня робяць». Актывістка «Маці 328» хоча зьмяніць парлямэнт


Тацяна Канеўская

Жыхарка Гомля, актывістка ініцыятывы «Маці 328» Тацяна Канеўская мае намер балятавацца ў Палату прадстаўнікоў. Каб правесьці судовую рэформу і зьмяніць антынаркатычнае заканадаўства.

У ініцыятыўную групу Канеўскай увайшлі актывісткі руху «Маці 328». 30 верасьня яны правялі першы пікет па зборы подпісаў.

Тацяна Канеўская ідзе на выбары па Гомельскай-Савецкай акрузе № 34, што на паўднёвым захадзе гораду. У той жа акрузе праўладнае абʼяднаньне «Белая Русь» выставіла свайго кандыдата — начальніцу ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі Ірыну Даўгала.

Тацяна Канеўская сказала Свабодзе, чаго хоча дамагчыся ў парлямэнце.

  • Судовай рэформы. «У нас судзьдзі прызначаюцца. Я думаю, што іх трэба выбіраць — тады яны будуць падсправаздачныя людзям».
  • Скасаваньня дэпутацкай недатыкальнасьці. «Дэпутаты павінны сутыкацца з рэальным жыцьцём і разумець — як па законах, якія яны прымаюць, жывуць людзі».


Канеўская ўжо знаёмая з працай парлямэнтароў — яна была ў працоўнай групе, якая займалася зьменамі антынаркатычнага заканадаўства.

«Я ўбачыла дэпутатаў — якія практычна нічога ня робяць. Гэта людзі, якім сумна. Я не разумею, што яны там, у Палаце, робяць, — расказала актывістка. — Хачу ўбачыць знутры іх працу і расказаць пра яе людзям. Хачу сказаць дэпутатам, што так жыць нельга».

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG