Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі суд дазволіў называць мясцовага палітыка фашыстам


Б'ёрн Хокэ
Б'ёрн Хокэ

Суд у нямецкім горадзе Майнінгэне пастанавіў, што кіраўніка аддзяленьня партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Б’ёрна Гэкэ ў фэдэральнай зямлі Турынгія можна называць «фашыстам», паведамляе DW.

Рашэньне суда, вынесенае ў надзвычайным парадку ў нядзелю, 29 верасьня, публікуюць нямецкія СМІ. Падставай для судовага разьбіральніцтва стала дэманстрацыя ў горадзе Айзэнаху (Турынгія), якая была заяўлена арганізатарамі як «пратэст супраць расісцкай AfD і асабліва супраць фашыста Гэкэ».

Пры гэтым пачаткова ў афіцыйным адказе ўладаў арганізатарам захаду выкарыстаньне слова «фашыст» было забаронена. Пасьля атрыманьня дакумэнта арганізатары акцыі зьвярнуліся ў суд, спаслаўшыся на свабоду выказваньня меркаваньняў.

Пры вынясеньні судовага рашэньня выкарыстоўваліся шматлікія цытаты з публікацый і выступаў Бʼёрна Гэкэ. Суд пастанавіў, што забарона гарадзкіх уладаў была «незаконнаю».

Характарыстыка «фашыст» можа мець «паклёпніцкі характар», вырашыў суд, аднак арганізатары акцыі «пэўна абгрунтавалі, што іх ацэначнае меркаваньне ўзьнікла не на роўным месцы, а заснавана на правераных фактах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG