Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган абмеркаваў з Трампам куплю проціпаветраных комплексаў Patriot


Прэзыдэнт Турэччыны Эрдаган.
Прэзыдэнт Турэччыны Эрдаган.

Прэзыдэнт Турэччыны Эрдаган заявіў, што яго краіна можа купіць у ЗША ракетныя сыстэмы Patriot, калі ўмовы будуць параўнальныя з купляй расейскіх комплексаў С-400.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у пятніцу, што прапанаваў прэзыдэнту Дональду Трампу набыць амэрыканскія ракетныя сыстэмы Patriot, калі ўмовы продажу будуць параўнальныя з умовамі, прапанаванымі Масквой пры куплі Анкарой расейскіх сыстэм проціракетнай абароны С-400.

Турэцкі прэзыдэнт сказаў пра гэта журналістам на борце свайго самалёта, вяртаючыся ў Анкару зь Нью-Ёрку, дзе ён браў удзел у сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.

Як паведамляе турэцкі тэлеканал NTV, Эрдаган таксама заявіў, што Турэччына ня можа спыніць куплю нафты і прыроднага газу ў Ірана, нягледзячы на пагрозу амэрыканскіх санкцый.

Эрдаган заявіў, што Турэччына «не баіцца магчымых санкцый» і што Анкара не жадае спыняць супрацоўніцтва з Тэгеранам. Паводле турэцкага прэзыдэнта, гандаль паміж дзвюма краінамі будзе працягвацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG