Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Болтан: ЗША неўзабаве вырашаць пытаньне аб наданьні вайсковай дапамогі Ўкраіне

абноўлена

Джон Болтан у Менску
Джон Болтан у Менску

Пытаньне аб наданьні вайсковай дапамогі Ўкраіне з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі вырашаць бліжэйшым часам. Пра гэта заявіў журналістам дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы​ Джон Болтан, перадае БелТА.

Што сказаў Болтан?

Адказваючы на пытаньне, чаму было прынятае рашэньне перагледзець вайсковую дапамогу Ўкраіне з боку ЗША, Джон Болтан толькі коратка сказаў: «Неўзабаве будзе адказ».

«У мінулым і цяпер існуе шырокае супрацоўніцтва (ЗША. — БЕЛТА) у сфэры абароны з Украінай і іншымі краінамі ў рэгіёне. Яно было ўзаемавыгадным для ўсіх краінаў. Неўзабаве мы вызначымся і прымем рашэньне» — паведаміў ён.

Беларусь ня супраць далучэньня ЗША да перамоваў па Ўкраіне

Беларусь ня супраць, каб ЗША далучыліся да ўрэгуляваньня канфлікту ва Ўкраіне, перадае БелТА словы міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея.

«Беларускі бок лічыць, што павінна быць, вядома ж, натуральная зацікаўленасьць уцягнутых у гэта бакоў. Калі спрачаюцца, ці трэба Злучаным Штатам далучацца да гэтага фармату па ўрэгуляваньні канфлікту, ці ня трэба, галоўнае — вырашыць канфлікт. Калі ўдзел ЗША і іншых краін дазволіць паскорыць гэты працэс, то хто тады супраць? Я думаю, што ўсе пагодзяцца з гэтым», — сказаў Макей.

Як паведамлялася раней у шэрагу СМІ са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Белым доме, Дональд Трамп распарадзіўся пакуль прыпыніць вайсковую дапамогу Ўкраіне, каб пераканацца ў эфэктыўнасьці выкарыстаньня гэтай дапамогі з гледзішча інтарэсаў Вашынгтону. Вырашыць гэтае пытаньне мусяць міністар абароны ЗША Марк Эспэр і дарадца Трампа ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG