Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца прэзыдэнта ЗША наведаў мэмарыял «Яма» ў Менску. ФАТАФАКТ


Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан і павераная ў справах ЗША Джэніфер Мур наведваюць мэмарыял «Яма»
Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан і павераная ў справах ЗША Джэніфер Мур наведваюць мэмарыял «Яма»

Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан 29 жніўня прыехаў у Менск. Ён мае сустрэнецца з прэзыдэнтам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Макеем, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і падкрэсьліць падтрымку ЗША сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.

Перад афіцыйнымі сустрэчамі Болтан наведаў мэмарыял «Яма», узьведзены ў памяць пра вязьняў менскага гета. Як паведамляе амбасада ЗША, ён «аддаў даніну павагі ахвярам трагедыі і тым амэрыканцам, якія выжылі ці страцілі родных у час Галякосту ў Беларусі».

Сустрэча Болтана з Аляксандрам Лукашэнкам заплянаваная на другую палову дня. Болтан таксама сустрэнецца зь міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем, падчас сустрэчаў будуць абмяркоўвацца «пытаньні супрацы і рэгіянальнай бясьпекі».

Раней прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль лічыць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць дарадцу прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана, але казаць пра шчыльнае супрацоўніцтва Вашынгтону і Менску не даводзіцца.

На пытаньне журналістаў, хто быў ініцыятарам візыту Болтана ў Менск, прэс-сакратар беларускага МЗС не адказаў, гэтаксама як і на пытаньне, ці будуць Болтан і Лукашэнка абмяркоўваць аднаўленьне дыпляматычных стасункаў паміж Беларусьсю і ЗША на ўзроўні амбасадараў. На гэты момант дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў абедзьвюх дзяржавах ачольваюць часовыя павераныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG