Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Алег Сянцоў напісаў у турме кнігу


Украінскае «Выдавецтва старога льва» анансавала на сваім сайце прэзэнтацыю новай кнігі апавяданьняў Алега Сянцова «Маркэтэр», якая адбудзецца 22 верасьня на Львоўскім кніжным форуме.

«Гэтая кніга — зборнік малой аўтабіяграфічнай прозы Алега. Аўтар распавядае ў ёй у асноўным пра свае студэнцкія гады: здачы экзамэнаў, будні ў інтэрнаце і на кватэрах, нястрымную весялосьць, безграшоўе — звыклыя складнікі жыцьця моладзі, якая здабывае веды. Пачатак дзевяностых. Зьмена каштоўнасьцяў. Разбурэньне стэрэатыпаў. Станаўленьне. Гартаваньне душы і характару. Каханьне, сяброўства, выжываньне і бізнэс», — напісалі прадстаўнікі выдавецтва на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У пэрыяд яго зьняволеньня ў Расеі сьвет пабачылі ўжо некалькі кніг малой прозы Сянцова: «Жыцьцё», «Купіце кнігу, яна сьмешная» і «Апавяданьні».

Алес Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэракту ў анэксаваным Крыме. Сваю віну ён не прызнае. У мінулым годзе рэжысэр 145 дзён трымаў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG