Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«80 прадпрыемстваў закрытыя. Хутчэй за ўсё, урадам». Лукашэнка абурыўся абмежаваньнямі на экспарт у Расею


Ілюстрацйнае фота

У супрацоўніцтве з Расеяй важна вырашаць бягучыя пытаньні, а ня толькі стратэгічныя, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь дзяржаўным сакратаром «​саюзнай дзяржавы»​ Грыгорыем Рапотам, паведамляе БелТА.

«У нас сёньня каля 80 прадпрыемстваў закрытыя „Рассельгаснаглядам“ ці нейкім там органам у Расеі, а можа быць, і ўрадам. Хутчэй за ўсё, урадам. Закрытыя да паставак нашай прадукцыі ў Расею. Прытым на надуманых падставах. Бо можна прыняць і абгрунтаваць любое рашэньне», — заявіў Лукашэнка.

«Рассельгаснагляд» пэрыядычна забараняе пастаўкі зь Беларусі мясной і малочнай прадукцыі — гэта называюць адпаведна «мяснымі» і «малочнымі» войнамі. Паводле расейскіх СМІ, Расея ня хоча прызнаваць беларускі вэтэрынарны кантроль.

5 красавіка Расея забараніла ўвоз зь Беларусі буйной рагатай жывёлы і ялавічыны на костцы. З 12 красавіка Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі яблыкаў і груш зь Беларусі. Таксама Расея пагражае забараніць беларускія шампіньёны і трускалкі.

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў 30 красавіка даручыў «Рассельгаснагляду» замест абмежаваньня цэлых сэктараў паставак беларускай малочкі пакінуць абмежаваньні толькі ў дачыненьні да прадпрыемстваў, якія не змаглі пацьвердзіць бясьпеку сваёй прадукцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG