Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня хоча прызнаваць беларускі вэтэрынарны кантроль, — «Коммерсантъ»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьцьвярджаецца, што Эўразійская камісія адмовіла Расеі і абавязала выконваць саюзныя дамовы.

Як сьцьвярджае расейскае выданьне «Коммерсантъ», афіцыйныя прадстаўнікі Расеі 30 красавіка заявілі, што будуць дамагацца скасаваньня рашэньня Эўразійскай эканамічнай камісіі, якая абавязала Расею прызнаваць беларускія вэтэрынарныя сэртыфікаты.

У Эўразійскім эканамічным саюзе прынята ўзаемнае прызнаньне вэтэрынарных сэртыфікатаў, а забарона Расеяй паставак прадуктаў, сэртыфікаваных у Беларусі, парушае гэтую дамоўленасьць. Расея ж лічыць, што нічога не парушала.

Калі Рассельгаснагляд, напрыклад, забараняў пастаўкі малака і вяршкоў у тары больш за 2,5 літра, то не забараняў беларускія тавары ў больш дробным фасаваньні. Таксама пастаўкі забараняліся з прычыны знаходжаньня ў беларускім малацэ нібыта «рэшты забароненых і шкодных рэчываў».

Рашэньне «Аб выкананьні РФ абавязаньняў у межах функцыянаваньня ўнутранага рынку ЭАЭС», якое абавязвае Расею прызнаваць сэртыфікаты зь Беларусі, было прынята 22 студзеня і набыла моц 24 лютага.

«Коммерсантъ» сьцьвярджае, што першы віцэ-прэм’ер Расеі Антон Сілуанаў патрабаваў яго скасаваць з фармулёўкай: яно «дае няслушны сыгнал аб магчымасьці беспакарана злоўжываць» нормамі аб прызнаньні сэртыфікатаў, бо Беларусь нібыта дае вэтэрынарныя сэртыфікаты на прадукцыю прадпрыемстваў, у якіх адсутнічае абсталяваньне і магутнасьці для вырабу такой прадукцыі.

Пытаньне аб непрызнаньні Расеяй беларускіх сэртыфікатаў мае зноў быць разгледжанае 30 красавіка на міжурадавым савеце ЭЭК у Ерэване. Беларускія ўлады, сьцьвярджае расейскае выданьне, лічаць разгляд пытаньня неправамерным і не адпаведным рэглямэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG