Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Казахстане вынес рашэньне аб дэпартацыі карэспандэнткі «Настоящего времени»


Невядомы чалавек перашкаджае здымкам супрацоўнікаў Казаскай службы Радыё Свабода ў Нур-Султане сёньня, 6 ліпеня.
Невядомы чалавек перашкаджае здымкам супрацоўнікаў Казаскай службы Радыё Свабода ў Нур-Султане сёньня, 6 ліпеня.

Суд у сталіцы Казахстану вынес пастанову аб дэпартацыі карэспандэнта «Настоящего времени» Жазгуль Эгембердыевай з забаронай на ўезд у краіну на працягу пяці гадоў, спаслаўшыся на парушэньне журналісткай міграцыйнага заканадаўства.

«Настоящее время» — тэлеканал, заснаваны сумесна Радыё Свабода і Голасам Амэрыкі.

5 ліпеня суд у Нур-Султане абавязаў грамадзянку Кыргызстану Жазгуль Эгембердыеву пакінуць Казахстан на працягу 10 дзён. Улады краіны сьцьвярджаюць, што яна не паведаміла міграцыйнай службе аб тым, што знаходзіцца ў Казахстане больш за 30 дзён.

Мэнэджмэнт «Настоящего времени» высьвятляе абставіны справы.

Эгембердыева прыбыла у Казахстан 3 траўня для асьвятленьня выбарчай кампаніі напярэдадні пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі 9 чэрвеня.

Жазгуль зьбіралася асьвятляць новыя антыўрадавыя пратэсты ў Нур-Султане сёньня, 6 ліпеня.

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Казахстане сямі журналістам — з Чэхіі, Расеі і Кыргызстану — супрацоўнікам мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода адмовілі ў акрэдытацыі. У дзень выбараў два журналісты казаскай службы Радыё Свабода і рэпарцёры іншых СМІ былі ненадоўга затрыманыя пры асьвятленьні антыўрадавых пратэстаў.

Сёньня ў Алматы, Нур-Султане і Шымкеньце затрыманыя дзясяткі людзей.

Раней Мухтар Аблязаў, былы банкір і крытык казахстанскіх уладаў, заклікаў прыхільнікаў выйсьці на вуліцы розных гарадоў у Дзень сталіцы 6 чэрвеня. Гэтая дата супадае з днём нараджэньня экс-прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева, які склаў з сябе паўнамоцтвы ў сакавіку сёлета, але захаваў значную ўладу ў сваіх руках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG