«30 чэрвеня Ўладзімір Пуцін наведае Рэспубліку Беларусь з рабочым візытам, падчас якога возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцьця II Эўрапейскіх гульняў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Наведаць цырымонію закрыцьця гульняў Пуціна запрасіў Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 25 чэрвеня. Прэзыдэнты «коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня», паведаміла па выніках гутаркі прэсавая служба Лукашэнкі.
Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў пройдзе ўвечары 30 чэрвеня на стадыёне «Дынама». На ёй таксама чакаецца прысутнасьць прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона, паведамляла раней прэсавая служба Лукашэнкі.