Дзьмітры Мезенцаў, новы амбасадар Расеі ў Беларусі, склаў зь сябе паўнамоцтвы сэнатара ў расейскай Дзярждуме. Чакаецца, што ён прыедзе ў Менск на наступным тыдні.
У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» на пытаньне вядоўцы, як слушна называць краіну, у якую ён едзе працаваць: «Беларусь альбо Белоруссія», — Мезенцаў адказаў: «2 чэрвеня лячу на новае месца працы ў сталіцу Рэспублікі Беларусь».
Сярод сваіх задач як дыплямата ён назваў у тым ліку задачу «прыбраць пікі напружаньня», адзначыў, што «трэба чуць адзін аднаго і ўлічваць інтарэсы абедзьвюх краінаў».
Дзьмітры Мезенцаў быў прызначаны амбасадарам Расеі ў Беларусі 30 красавіка, пасьля таго як быў вызвалены з пасады і адкліканы папярэдні амбасадар Міхаіл Бабіч.