Новы пасол Расіі Дзьмітрый Мезенцаў выправіцца ў Беларусь 2 чэрвеня, сказаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 27 мая ў Маскве на прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў зь беларускім калегам Уладзімірам Макеем.
Паводле слоў Лаўрова, Мезенцаў удзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расеі.