У Курапатах зьявіўся «пашпарт аб’екту» ад Бараўлянскага спэцлясгасу. Фатафакт

Курапаты. Шыльда Бараўлянскага лясьніцтва. Фота грамадзкага актывіста Яўгена Батуры.
Курапаты. Шыльда Бараўлянскага лясьніцтва. Фота грамадзкага актывіста Яўгена Батуры.

Грамадзкі актывіст Яўген Батура, прыехаўшы сёньня ў Курапаты, месца расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, пабачыў усталяваны з боку пасёлку «Сонечны» знак, на якім пазначаны Бараўлянскі спэцлясгас.

«А вось і пашпарт абʼекту, — напісаў актывіст на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. — Думаеце, "Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў"? Не! Бараўлянскае спэцлясгас, майстарскі ўчастак № 2, абход № 8. І "крайні" пазначаны — лясьнік Лукашонак. Дарэчы, а што значыць "спэцлясгас"? У чым яго спэцыфічнасьць? І хто даглядаў гэты лес у 30-я і пазьней, калі зьнішчаліся доказы забойстваў?».

Раней ва ўрочышчы былі ўсталяваныя лавы, агароджы і ўваходныя брамы.

Гэта ўсё адбываецца ў рэчышчы правадзімага ўладамі добраўпарадкаваньня, дзеля якога былі дэмантаваныя і вывезеныя крыжы, усталяваныя актывістамі. Людзей, якія пратэставалі супраць «крыжалому» (так гэта назваў мітрапаліт Кандрусевіч) арыштоўвалі і штрафавалі.

Яшчэ на гэтую тэму

​
XS
SM
MD
LG