Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45% беларускага экспарту ў Эўразьвяз — нафтапрадукты. У МЗС патлумачылі перавагі эўрапейскага рынку


Сьцягі Эўразьвязу
Сьцягі Эўразьвязу

Дырэктар Нацыянальнага цэнтру маркетынгу МЗС Беларусі Валеры Садоха патлумачыў перавагі Эўразьвязу перад іншымі рынкамі сьвету.

Адрозна ад краінаў «далёкай дугі», дзе існуе праблема дэбіторскай запазычанасьці (не заўсёды ў тэрмін вяртаюцца грошы за пастаўленую прадукцыю) у стасунках з Эўразьвязам такія пытаньні ніколі не ўзьнікалі, усе разьлікі адбываюцца своечасова, прызнаў Валеры Садоха.

«Гэта вельмі важна для беларускай эканомікі, таму павелічэньне аб’ёмаў беларускага экспарту ў краіны Эўразьвязу на 20-30% было б вялікім дасягненьнем», — адзначыў Садоха.

Аляксандар Міхневіч
Аляксандар Міхневіч

Амбасадар Беларусі ў Бэльгіі і сталы прадстаўнік пры Эўразьвязе Аляксандар Міхневіч сказаў, што 45% беларускага экспарту ў Эўразьвяз — гэта нафтапрадукты. А вось іншы спадарожны асартымэнт сутыкаецца з пэўнымі праблемамі. Шыны, поліаміды ды іншая хімічная прадукцыя зь Беларусі пастаўляецца агулам на 500 мільёнаў даляраў. У той жа час патрэбы рынку Эўразьвязу ў гэтых пазыцыях штогод перавышаюць 20 мільярдаў даляраў.

Міхневіч зазначыў, што спадзяваньні беларускіх вытворцаў на тое, што Эўразьвяз зьнізіць для іх мыта, нічым не абгрунтаваныя.

«Для таго, каб нам зьнізілі мыта, трэба або ўступіць у Эўразьвяз, або стаць асацыяваным чальцом, як гэта зрабіла Малдова. Бяз гэтага ніякага зьніжэньня ня будзе», — сказаў дыплямат, пакрытыкаваўшы кіраўнікоў тых прадпрыемстваў, якія «складваюць рукі», даведаўшыся пра беспэрспектыўнасьць спадзеваў на льготы.

Міхневіч лічыць, што нават уступленьне Беларусі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю не прынясе асаблівай палёгкі ў пытаньні мытаў. На яго перакананьне, хоць працэдуры кантролю ў Эўразьвязе вельмі складаныя, але высілкі абавязкова прынясуць плён.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтру маркетынгу МЗС Беларусі Валеры Садоха салідарны: да патрабаваньняў Эўразьвязу неабходна ставіцца з павагай. Напрыклад, на Захадзе ўдзяляюць вялікую ўвагу праблеме інфарматыўнасьці і экалягічнасьці ўпакоўкі, гэта трэба ўлічваць.

Беларуска-расейскі «нафтавы канфлікт»

  • 11 красавіка 2019 году Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць на рамонт нафтаправод, па якім расейская нафта ідзе ў Эўропу. Гэтак ён адрэагаваў на абмежаваньні, якія Расея ўвяла на імпарт прадуктаў харчаваньня зь Беларусі.
  • Гаворка ідзе пра паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», апэратар якой — ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па ёй ідзе транзыт расейскай нафты ў Польшчу, Украіну, Вугоршчыну, Нямеччыну.
  • 21 красавіка Беларусь прыняла рашэньне часова абмежаваць экспарт нафтапрадуктаў, бо беларускія НПЗ атрымалі партыю няякаснай расейскай нафты: узровень хлярыдаў вырас у 20 і больш разоў, сьцьвярджае афіцыйны Менск. ​На Мазырскім НПЗ заявлі, што няякасная нафта пашкодзіла дарагое абсталяваньне.
  • Расейскі бок прызнаў факт пастаўкі няякаснай нафты.
  • Беларускі бок заяўляе, што страты ад спыненьня паставак могуць скласьці некалькі сотняў мільёнаў даляраў.
  • 23 красавіка намесьнік гендырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб паведаміў, што празь няякасную расейскую нафту Беларусь вымушана прыпыніла экспарт сьветлых нафтапрадуктаў (бэнзін і дызпаліва) ва Ўкраіну, Польшчу і краіны Балтыі.
  • Таксама Грыб заявіў, што Беларусь гатовая да канца году пачаць альтэрнатыўныя расейскай пастаўкі нафты: адзін з варыянтаў — праз марскія парты краінаў Балтыі, другі — праз Адэсу і нафтправод Адэса—Броды на Мазырскі НПЗ.
  • Пытаньні да якасьці расейскай нафты паўсталі на фоне спрэчак Беларусі і Расеі, калі Масква адхіліла прапанову Менску павялічыць тарыф на транзыт нафты адразу на 23,1% у сувязі з захадамі экалягічнай бясьпекі.
  • 26 красавіка расейцы завялі крымінальную справу аб забруджваньні нафты. Меркавана, хлёрарганіку ўкінулі праз прыватны трубаправод у Самарскай вобласьці.

    27 красавіка прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў цягам 7 дзён пакараць адказных за забруджаньне нафты ў трубапровадзе «Дружба».

  • 20 стузеня 2020 году Беларусь дамовілася з расейскім бокам пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі за забруджаную нафту

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG