Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон распавёў, калі адновяць сабор Парыскай Божай Маці


Эманюэль Макрон (у цэнтры).
Эманюэль Макрон (у цэнтры).

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлезвароце да нацыі ўвечары ў аўторак паабяцаў, што сабор Парыскай Божай Маці, сур’ёзна пацярпелы ад пажару, будзе адрэстаўраваны на працягу пяці гадоў.

Макрон паабяцаў, што пасьля рэканструкцыі сабор будзе «яшчэ больш цудоўным», чым раней. Ён заклікаў да нацыянальнага адзінства.

Пракуратура Парыжа пачала расьсьледаваньне пажару. Паводле папярэдняй вэрсіі, урон будынку быў нанесены ненаўмысна. У саборы ішлі рамонтныя работы. Агенцтва France Presse паведаміла са спасылкай на пажарную службу, што пажар можа быць зьвязаны з рамонтам.

Пажарнікі праз амаль дзевяць гадзін здолелі ліквідаваць узгараньне. Паводле іх, структура будынка, верагодна, выратаваная ад разбурэньня. Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў аднавіць сабор.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG