Хуан Гуайдо абвінаваціў Мадура і паліцыю ў ціску на сваю сям’ю

Хуан Гуайдо
Хуан Гуайдо

Лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо абвінаваціў урад Нікаласа Мадура ў ціску на сямʼю пасьля таго, як у яго дом прыйшлі супрацоўнікі спэцыяльнага падразьдзяленьня паліцыі і правялі гутарку зь яго жонкай.

Выступаючы з прамовай ва ўнівэрсытэце Каракаса, Гуайдо заявіў, што ў момант прыходу паліцыі ў кватэры знаходзілася яго паўтарагадовая дачка. Палітык заявіў, што будзе лічыць улады адказнымі за ўсё, што можа адбыцца зь яго дзіцём, паведамляе агенцтва Associated Press.

У паліцыі Вэнэсуэлы, у сваю чаргу, цалкам адмаўляюць візыт супрацоўнікаў сілавых структур у дом Гуайдо.

  • Генпракуратура Вэнэсуэлы вядзе расьсьледаваньне супраць лідэра апазыцыі. У ведамстве лічаць, што Гуайдо справакаваў масавыя беспарадкі, ахвярамі якіх сталі дзесяткі чалавек.
  • Вярхоўны суд Вэнэсуэлы забараніў апазыцыйнаму лідэру, які абвясьціў сябе пераходным прэзыдэнтам, пакідаць краіну. Банкаўскія рахункі апазыцыянэра заблякаваныя, любыя апэрацыі зь яго маёмасьцю забароненыя.
  • Гуайдо падтрымліваюць многія краіны Захаду і Лацінскай Амэрыкі. Эўрапейскі парлямэнт прызнаў лідэра вэнэсуэльскай апазыцыі «адзіным і законным часовым прэзыдэнтам» рэспублікі.
  • ЗША ўвялі санкцыі супраць дзяржаўнай нафтавай кампаніі Вэнэсуэлы, каб пазбавіць атачэньне Мадура крыніц фінансаваньня. Акрамя гэтага, Вашынгтон прадаставіў Гуайдо доступ да вэнэсуэльскіх актываў у амэрыканскіх банках.

​
XS
SM
MD
LG