Парлямэнт Вэнэсуэлы заявіў пра спробу вывезьці ў Расею 20 тон золата

Парлямэнт Вэнэсуэлы знаходзіцца ў апазыцыі да Нікаляса Мадура (на фота)
Парлямэнт Вэнэсуэлы знаходзіцца ў апазыцыі да Нікаляса Мадура (на фота)

У парлямэнце Вэнэсуэлы, які знаходзіцца ў апазыцыі да Нікаляса Мадура, патрабуюць тлумачэньняў ад цэнтральнага банку краіны наконт спробаў вывезьці ў Расею каля 20 тон золата.

Як заявілі ў Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы, інфармацыю пра гэта паведамілі супрацоўнікі банку.

«Мы патрабуем паведаміць усе падрабязнасьці. Гэта ня золата Калікста Артэгі (кіраўніка Банку Вэнэсуэлы. — Рэд.). Яно належыць народу», — гаворыцца ў паведамленьні.

У асамблеі адзначылі, што самалёт, які павінен забраць золата, ужо прыбыў з Масквы ў Каракас.

​
XS
SM
MD
LG