Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адзін раз мімаходзь згадаў пра Беларусь за чатыры гадзіны прэс-канфэрэнцыі


Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

«Ледзьве не 70% безнаяўных разьлікаў зь Беларусьсю — у расейскіх рублях», — адзінае, што заявіў пра Беларусь Пуцін на прэс-канфэрэнцыі 20 сьнежня.

Уладзімір Пуцін казаў гэта ў кантэксьце дэдалярызацыі расейскай эканомікі. Лёс беларускага рубля, як і ўсяго астатняга беларускага, ня згадваўся ні ў гэтым пытаньні, ні да яго, ні пасьля.

Прэс-канфэрэнцыя Пуціна цягнулася амаль чатыры гадзіны (рэкорд Аляксандра Лукашэнкі — 7 гадзінаў 21 хвіліна). За гэты час пасьпелі спытаць і пра ўнутрырасейскія справы, і пра Сырыю, ЗША, Брытанію, Японію, і пра здароўе Пуціна («не дачакаецеся», — адказаў ён), і пра ягоную будучую жонку (ён не сказаў, калі і з кім ажэніцца).

На прэс-канфэрэнцыю запрасілі рэкордную колькасьць журналістаў — 1702 чалавекі. Яна адбываецца за пяць дзён да меркаванай даты чарговай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і неўзабаве пасьля рэзкай адмовы Лукашэнкі ад «ультыматуму Мядзьведзева» наконт большай інтэграцыі Беларусі з Расеяй у межах так званай «Саюзнай дзяржавы».

Жывы блог з прэс-канфэрэнцыі вяла расейская служба Свабоды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG