Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асноўнае паседжаньне з нагоды пазову бізнэсоўца Зайдэса да «Новага часу» адбудзецца 27 сьнежня


Леанід Зайдэс, архіўнае фота
Леанід Зайдэс, архіўнае фота

Асноўнае паседжаньне паводле пазову бізнэсоўца Леаніда Зайдэса да недзяржаўнай газэты «Новы час» прызначанае на 27 сьнежня (пачатак у 14.30). Такое рашэньне прынялі 17 сьнежня на папярэднім паседжаньні, паведаміла БелаПАН галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб.

«Зайдэс на сёньняшняе паседжаньне не прыйшоў, — сказала яна. — Мы на нейкія кампрамісы ісьці не зьбіраемся».

Пазоў будзе разглядаць судзьдзя Вераніка Абрамовіч, тая ж, якая разглядала і не задаволіла пазоў Аркадзя Ізраілевіча да «Новага часу» і Дзяніса Івашына.

Паводле Колб, у позове Зайдэс выказвае прэтэнзіі да інфармацыі, разьмешчанай на сайце газэты 13 чэрвеня 2018 году, дзе гаворка ідзе пра незаконнасьць будаўніцтва рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах. У пазове бізнэсоўца таксама ўказвае, што 19 ліпеня 2018 году на сайце газэты «Новы час» быў апублікаваны відэарэпартаж Дзяніса Івашына, у камэнтарах да якога газэта апублікавала зьвесткі пра яго, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці, у прыватнасьці пра тое, што ў дачыненьні да яго распачатая крымінальная справа ва Ўкраіне.

Зайдэс патрабуе ад «Новага часу» і Дзяніса Івашына 8 тысяч рублёў у якасьці кампэнсацыі шкоды дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнага ўрону.

Позву рэдакцыя атрымала 7 сьнежня праз пошту. Бізнэсовец патрабуе ад газэты 5 тысяч рублёў, а ад журналіста — 3 тысячы.

Зайдэс — саўладальнік рэстарацыі «Поедем поедим», пабудаванай побач зь месцам масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. З 31 траўня каля рэстарацыі праходзяць пратэсты супраць яго працы.

Раней на «Новы час» у суд падаў позву бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч у сувязі з публікацыямі артыкулаў аб будаўніцтве рэстарацыі «Поедем поедим». Ён патрабаваў у якасьці кампэнсацыі ад газэты 40 тысяч рублёў і яшчэ тысячу — ад аўтара матэрыялаў Дзяніса Івашына. Пазоў задаволены ня быў.​

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG