Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паабяцала забраць з Вэнэсуэлы бамбавікі, здольныя несьці ядзерную зброю


Ту-160, архіўнае фота
Ту-160, архіўнае фота

Прэс-сакратарка Белага дома ЗША Сара Сандэрс расказала Reuters пра абяцаньне Расеі забраць з Вэнэсуэлы нядаўна пераведзеныя туды два самалёты Ту-160.

Расейцы паабяцалі, што самалёты пакінуць Вэнэсуэлу ў гэтую пятніцу і вернуцца ў Расею.

Стратэгічныя бамбавікі Ту-160 здольныя несьці ядзерную зброю; лічацца найбуйнейшымі ў сьвеце вайсковымі звышгукавымі самалётамі і самымі цяжкімі вайсковымі самалётамі. У расейскім Міністэрстве абароны адзначылі, што самалёты прыбылі ў аэрапорт каля Каракаса 10 сьнежня, аднак не ўдакладнілі, ці была на борце нейкая зброя.

Вэнэсуэла атрымала бамбавікі празь некалькі дзён пасьля візыту ў Маскву прэзыдэнта краіны Нікаласа Мадуры, які шукае падтрымкі Крамля на фоне вэнэсуэльскага крызісу.

У апошнія гады Вэнэсуэла купіла ў Расеі вайсковага абсталяваньня на мільёны даляраў.

Падчас цырымоніі ў аэрапорце міністар абароны Вэнэсуэлы Ўладзімір Падрына павіншаваў каля 100 расейскіх пілётаў ды іншых службоўцаў.

«Мы таксама рыхтуемся абараняць Вэнэсуэлу да апошняй цалі, калі гэта будзе неабходна», — сказаў міністар.

Агенцтва Associated Press адзначае, што апошні раз Вэнэсуэла атрымлівала Ту-160 пяць гадоў таму. Да гэтага расейскія бамбавікі і вайсковыя караблі прыбывалі ў краіну ў 2008 годзе на фоне вайны паміж Расеяй і Грузіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG