Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла атрымала два расейскія бамбавікі, здольныя перавозіць ядзерную зброю


Ту-160, архіўнае фота
Ту-160, архіўнае фота

У Вэнэсуэлу прыбылі два расейскія бамбавікі Ту-160, здольныя перавозіць ядзерную зброю, паведаміла Міністэрства абароны Расеі.

У ведамстве адзначылі, што самалёты прыбылі ў аэрапорт каля Каракаса 10 сьнежня, аднак не ўдакладнілі, ці была на борце нейкая зброя.

Вэнэсуэла атрымала бамбавікі празь некалькі дзён пасьля візыту ў Маскву прэзыдэнта краіны Нікаласа Мадуры, які шукае падтрымкі Крамля на фоне вэнэсуэльскага эканамічнага крызісу.

У апошнія гады Вэнэсуэла купіла ў Расеі вайсковага абсталяваньня на мільёны даляраў.

Падчас цырымоніі ў аэрапорце міністар абароны Вэнэсуэлы Ўладзімір Падрына павіншаваў каля 100 расейскіх пілётаў ды іншых службоўцаў.

«Мы таксама рыхтуемся абараняць Вэнэсуэлу да апошняй цалі, калі гэта будзе неабходна», — сказаў міністар.

Самалёты Ту-160 здольныя ўдвая перавышаць хуткасьць гуку і перавозіць ядзерныя або звычайныя ракеты.

Агенцтва Associated Press адзначае, што апошні раз Вэнэсуэла атрымлівала Ту-160 пяць гадоў таму. Да гэтага расейскія бамбавікі і вайсковыя караблі прыбывалі ў краіну ў 2008 годзе на фоне вайны паміж Расеяй і Грузіяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG