Паводле дадзеных Reuters, актыўным прыхільнікам прыняцьця такога рашэньня зьяўляецца сэнатар Марка Рубіё.
ЗША вывучаюць магчымасьць уключэньня Венесуэлы ў сьпіс дзяржаваў-спонсараў тэрарызму, але канчатковае рашэньне пакуль не прынятае.
Пра гэта паведаміла крыніца, знаёмая з ходам дыскусіі.
Ўключэньне Вэнэсуэлы ў гэты сьпіс можа прывесьці да абмежаваньня эканамічнай дапамогі і ўвядзеньня фінансавых абмежаваньняў у дачыненьні да краіны, якая ўжо пакутуе ад гіпэрінфляцыі, масавай міграцыі, недахопу харчаваньня і мэдыкамэнтаў.
Рашучым прыхільнікам такога кроку зьяўляецца рэспубліканскі сэнатар Марка Рубіё, які ўжо даўно патрабуе ад адміністрацыі заняць больш жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да ўраду прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры, паведаміла крыніца, адзначыўшы, што дыскусія па гэтым пытаньні працягвалася ў апошнія дні.
Тэрміны прыняцьця рашэньня аб уключэньні Вэнэсуэлы ў сьпіс дзяржаваў-спонсараў тэрарызму яшчэ ня вызначаны, паведаміла крыніца.
На цяперашні момант у сьпіс уключаныя чатыры краіны: Паўночная Карэя, Іран, Судан і Сырыя. Было прызнана, што яны «неаднаразова падтрымлівалі акты міжнароднага тэрарызму».