Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Тры мільёны жыхароў Вэнэсуэлы пакінулі радзіму з прычыны крызісу


Нікалас Мадура.
Нікалас Мадура.

Тры мільёны жыхароў Вэнэсуэлы за апошнія тры гады ўцяклі з краіны, ратуючыся ад палітычнага і эканамічнага крызісу. Пра гэта гаворыцца ў заяве ААН, перадае Reuters.

Згодна з дакумэнтам, на радзіме вэнэсуэльцы сутыкаюцца з гвалтам, гіпэрінфляцыяй, а таксама недахопам харчаваньня і мэдыкамэнтаў. За апошнія паўгода паток мігрантаў з Вэнэсуэлы паскорыўся. Ўцекачы ўладкоўваюцца галоўным чынам у Перу і Калюмбіі. Калюмбійскае кіраўніцтва чакае ў сваёй краіне рост колькасьці вэнэсуэльскіх мігрантаў да 4 мільёнаў да 2021 году.

Па афіцыйных дадзеных, агульнае насельніцтва Вэнэсуэлы цяпер складае каля 30 мільёнаў чалавек.

Эканамічны крызіс у багатай на нафту краіне ўзмацніўся ў часе прэзыдэнцтва сацыяліста Нікаласа Мадуры, які займае сваю пасаду з 2013 году. Як лічыцца, ён праводзіць памылковую палітыку моцнага дзяржаўнага ўмяшаньня ў эканоміку, паведамляе агенцтва. Адначасова яго ўрад узмацніў ціск на апазыцыю.

Мадура назваў дадзеныя аб міграцыі «фальшывымі навінамі», якія, на яго думку, закліканы апраўдаць «замежнае ўмяшаньне» у справы краіны.

У кастрычніку ЗША абвінавацілі прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадуру ў датычнасьці да сьмерці лідэра апазыцыі Фернанда Албана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG