Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі назвала замах на Мадуру «варварскім і нялюдзкім актам тэрарызму»


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура

МЗС Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай наконт замаху на прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуру з дапамогай некалькіх дронаў, наладаваных выбуховым рэчывам, якая адбылася 4 жніўня.

«Спроба замаху 4 жніўня на прэзыдэнта Баліварыянскай Рэспублікі Вэнэсуэла Нікаляса Мадуру, у выніку якой атрымалі раненьні 7 чалавек, зьяўляецца варварскім і нялюдзкім актам тэрарызму. Выкарыстаньне настолькі агідных мэтадаў у палітычнай барацьбе ня будзе ніколі прынята Беларусьсю. Мы будзем заўсёды непрымірымыя ў дачыненьні да любых праяваў тэрору і гвалту», — гаворыцца ў заяве МЗС.

«У гэты цяжкі момант Беларусь побач з Вэнэсуэлай. Жадаем хутчэйшага выздараўленьня пацярпелым», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Беларусі.

4 жніўня ў Каракасе Мадура выступаў на парадзе перад вайскоўцамі. Прамову прэзыдэнта перапынілі выбухі некалькіх дронаў, начыненых выбухоўкай. Сем чалавек пацярпелі, сам Мадура застаўся цэлым.

Мадура сьцьвярджаў, што за замахам стаяць правыя сілы Калюмбіі на чале з прэзыдэнтам гэтай краіны Хуанам Мануэлем Сантасам, але ўрад Калюмбіі адпрэчыў сваё дачыненьне да замаху. Гэта абвінавачваньне «абсалютна неабгрунтавана», заявіў прадстаўнік калюмбійскага ўраду.

Пазьней адказнасьць за замах на прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуру ўзяла на сябе да гэтага часу невядомая групоўка «флянэлевая салдаты» («Soldados de Franela»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG