Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура спадзяецца на дапамогу Трампа ў расьсьледаваньні замаху


Нікаляс Мадура падчас выступу на вайсковым парадзе ў Каракасе
Нікаляс Мадура падчас выступу на вайсковым парадзе ў Каракасе

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура выступіў са зваротам да нацыі, у якім заявіў пра сваю ўпэўненасьць у тым, што пражыве яшчэ шмат гадоў пасьля спробы замаху, паведамляе Reuters.

Прэзыдэнта Вэнэсуэлы Мадуру спрабавалі забіць дронамі з выбухоўкай

Паводле словаў Мадуры, некалькі датычных да замаху ўжо затрыманыя. Ён абвінаваціў у яго арганізацыі пэўныя сілы ў Калюмбіі і ЗША і выказаў надзею на тое, што Дональд Трамп акажа дапамогу ў расьсьледаваньні спробы замаху і барацьбе з тэрарыстычнымі арганізацыямі, якія плянуюць замахі на дзяржаўных дзеячаў іншых краін з тэрыторыі ЗША.

«Гэта была спроба забіць мяне. Сёньня яны спрабавалі забіць мяне», — заявіў прэзыдэнт.

Нікаляс Мадура з жонкай і вайсковымі чыноўнікамі падчас параду 4 жніўня 2018 году
Нікаляс Мадура з жонкай і вайсковымі чыноўнікамі падчас параду 4 жніўня 2018 году

Мадура таксама сказаў, што ўсе сабраныя сьведчаньні паказваюць на тое, што змова складзена ў асяродзьдзі правых, якія працавалі сумесна з уладамі Калюмбіі. Пры гэтым ён заявіў, што прэзыдэнт Калюмбіі Хуан Мануэль Сантас таксама нясе адказнасьць за тое, што адбылося.

Раней міністр інфармацыі Вэнэсуэлы заявіў, што ў нападзе на прэзыдэнта падчас вайсковага параду ў Каракасе, прысьвечанага 81-годзьдзю войска краіны, удзельнічалі некалькі бесьпілётнікаў, начыненыя выбухоўкай. Яны былі зьбітыя, прэзыдэнт і іншыя кіраўнікі краіны не пацярпелі.

Адказнасьць за замах, паведамляе AP, узяла на сябе групоўка «флянэлевыя салдаты». Пры гэтым агенцтва удакладняе, што інфармацыя пра гэта зьявілася ў Twitter і яна мае патрэбу ў праверцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG