Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Калюмбіі адказаў на абвінавачваньні Мадуры ў арганізацыі замаху


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура на вайсковым парадзе 4 жніўня 2018 году

Урад Калюмбіі назваў «абсурднымі» абвінавачваньні прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры ў арганізацыі замаху. Адпаведную заяву калюмбійскі МЗС апублікаваў у сваім Twitter.

Прэзыдэнт Калюмбіі Хуан Мануэль Сантас
Прэзыдэнт Калюмбіі Хуан Мануэль Сантас

«МЗС ад імя ўрада Калюмбіі рашуча абвяргае абвінавачваньні ў адрас прэзыдэнта Калюмбіі Хуана Мануэля Сантаса, зробленыя прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Нікалясам Мадурам. Абвінавачваньні ў тым, што калюмбійскі лідэр нясе адказнасьць за меркаваны напад на прэзыдэнта Вэнэсуэлы, зьяўляюцца абсурднымі і пазбаўленымі ўсякай падставы», — гаворыцца ў паведамленьні.

У ведамстве дадалі, што для Мадуры «ўжо стала нормай вінаваціць Калюмбію ў любых сытуацыях».

«Мы патрабуем павагі да прэзыдэнта Хуана Мануэля Сантаса, урада і калюмбійскага народу», — напісалі ў МЗС.

Перад гэтым прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заявіў, што за замахам на яго стаіць правая апазыцыя, якая дзейнічае пры падтрымцы Калюмбіі, і яе прэзыдэнт Хуан Мануэль Сантас асабіста. Мадура паведаміў, што некалькі падазраваных у датычнасьці да замаху ўжо затрыманыя, аднак ня стаў раскрываць дэталяў.

Прэзыдэнта Вэнэсуэлы Мадуру спрабавалі забіць дронамі з выбухоўкай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG