Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балівар страціць пяць нулёў. Вэнэсуэла абвясьціла буйную дэнамінацыю нацыянальнай валюты


Нікаляс Мадура

Урад Вэнэсуэлы абвясьціў аб буйной дэнамінацыі нацыянальнай валюты.

Вэнэсуэльскі балівар пазбавіцца адразу пяці нулёў. Акрамя таго, грашовая адзінка краіны будзе прывязаная да новай мясцовай крыптавалюты Petro. Цяпер 1 даляр ЗША каштуе за 3,5 млн балівараў.

Вэнэсуэла перажывае глыбокі эканамічны крызіс. З прычыны карупцыі і неэфэктыўнага эканамічнага кіраваньня ў краіне амаль скончыліся валютныя рэзэрвы, неабходныя для імпарту прадуктаў харчаваньня, мэдыкамэнтаў і прадметаў першай неабходнасьці.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура сказаў, што дэнамінацыя балівара не абароніць краіну ад далейшай інфляцыі. Ён таксама адзначыў, што эканоміка, арыентаваная на нафту, састарэла, таму трэба вырабляць больш тавараў самастойна.

Паводле Міжнароднага валютнага фонду, да канца году інфляцыя ў Вэнэсуэле можа дасягнуць аднаго мільёна адсоткаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG