Абаронцы Курапатаў спынілі аўта дырэктаркі «Поедем поедим». Севярынца затрымалі

Абаронцы Курапатаў ля брамы рэстарацыі «Поедем поедим»
Абаронцы Курапатаў ля брамы рэстарацыі «Поедем поедим»

Падчас варты на ўезьдзе ў рэстарацыю «Поедем поедим» 3 кастрычніка абаронцы Курапатаў спынілі машыну дырэктаркі забаўляльнай установы Сьвятланы Дубковай.

Сьвятлана Дубкова зрывае з плоту плякаты пратэстоўцаў, чэрвень 2018
Сьвятлана Дубкова зрывае з плоту плякаты пратэстоўцаў, чэрвень 2018

Дубкова выклікала супрацоўнікаў ДАІ, якія прыехалі на месца. У выніку канфлікту за «непадпарадкаваньне міліцыі» затрымалі сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Пра гэта палітык пасьпеў паведаміць карэспандэнту Свабоды, на момант публікацыі яго тэлефон не адказвае.

Севярынец мяркуе, што яго будуць судзіць 4 кастрычніка. Да суду палітык будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, піша БелаПАН.

Павал Севярынец падчас пікетаваньня «Поедем поедим»
Павал Севярынец падчас пікетаваньня «Поедем поедим»

Ад пачатку пікетаваньня «Поедем поедим» сёлета ў чэрвені Севярынец адсядзеў 40 сутак арышту, актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі — 50 дзён.

​
XS
SM
MD
LG