Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі рэдактарку Tut.by Галіну Ўласік


Галіна Ўласік (у цэнтры)

9 жніўня пасьля двух дзён затрыманьня на волю выйшла рэдактарка парталу Tut.by Галіна Ўласік.

Уласік мае статус падазраванай і дала падпіску аб неразгалошваньні.

Інфармацыя пра вызваленьне рэдактаркі Tut.by Ганны Калтыгінай пакуль не пацьвердзілася.

З канфіскаваных рэчаў Уласік не вярнулі толькі ноўтбук і тэлефон, піша БелаПАН.​

Сваякі і калегі сустрэлі Ўласік каля будынку Сьледчага камітэту на вуліцы Фрунзэ ў Менску.

Галіну Ўласік затрымалі 7 жніўня. Два дні яна правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Яна праходзяць у «справе БелТА» – па факце несанкцыянаванага доступу да платных навінаў.

Галіна Ўласік разам з дачкой
Галіна Ўласік разам з дачкой

За кратамі застаюцца яшчэ тры супрацоўніцы парталу Tut.by – галоўная рэдактарка Марына Золатава, Ганна Калтыгіна і Ганна Ермачонак –​ а таксама іншыя беларускія журналісты.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году
Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG