Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў


Падчас ператрусу ў агенцтве БелаПАН

Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай наконт ператрусаў i арыштаў журналiстаў у Беларусi, у якой заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх журналістаў i забясьпечыць правы грамадзян на свабоду слова і свабоду СМI.

У амбасадзе ЗША выказалі занепакоенасьць з нагоды арыштаў журналістаў і ператрусаў, праведзеных уладамі ў офісах некалькіх незалежных выданьняў.

«Злучаныя Штаты цэняць свабоду прэсы як ключавы складнік падсправаздачнага і дэмакратычнага дзяржаўнага кіраваньня. Незалежныя сродкі масавай інфармацыі зьяўляюцца неад’емнай часткай стабільнай, квітнеючай і больш дэмакратычнай Беларусі. Мы заклікаем беларускiя ўлады да выкананьня ўзятых на сябе міжнародных абавязацельстваў па павазе да фундамэнтальных правоў і свабодаў, у тым ліку да свабоды выказваньня і СМІ», — гаворыцца ў заяве.

У амбасадзе ЗША далучыліся да заклікаў да ўладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх журналістаў i забясьпечыць правы грамадзян на свабоду слова і свабоду СМI, а таксама падкрэсьлілі, што Злучаныя Штаты працягнуць уважліва сачыць за сытуацыяй.

Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году
Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG