Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікала вызваліць затрыманых беларускіх журналістаў


Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН, 7 жніўня 2018

Рада Эўропы выказала заклапочанасьць інфармацыяй пра ператрусы і затрыманьні беларускіх журналістаў.

Як адзначаецца ў заяве прэсавага сакратара кіраўніка Рады Эўропы, «заканадаўства трэба паважаць, але расьсьледаваньні не заўсёды патрабуюць арыштаў, якія трэба выкарыстоўваць, як апошні сродак».

«Такім чынам мы заклікаем беларускія сьледчыя ўлады гарантаваць хуткае і празрыстае расьсьледаваньне. Мы таксама заклікаем вызваліць усіх затрыманых журналістаў. Свабода мэдыяў адно з найважнейшых правоў чалавека ў дэмакратычным грамадзтве. Яго трэба ўсебакова паважаць паўсюль ў Эўропе», — гаворыцца ў заяве.

Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній. На гэты момант вядома пра затрыманьні сямі журналістаў.

Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэксу «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства БелТА пра збоі пры ажыцьцяўленьні доступу да платнай падпіскі на паслугі, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму зь ягоных кліентаў.

Сьпіс затрыманых тут.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

ТУТ вам ня там. За што прэсуюць незалежных журналістаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG