Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах бацькі першаклясьнікаў дамагліся стварэньня беларускамоўнай клясы ў гімназіі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Два гады жыхары Баранавічаў дамагаліся стварэньня беларускамоўнай клясы ў гімназіі, якая знаходзіцца ў цэнтры горада. Раней улады прапаноўвалі ім іншыя школы ў мікрараёнах, паведамляе мясцовае выданьне Intex-press.

Адкрыць беларускамоўную клясу ў гімназіі прапанаваў Сяргей Пузікаў, кіраўнік упраўленьня па адукацыі гарвыканкаму, пасьля сустрэчы бацькоў з кіраўніцтвам горада 25 ліпеня.

30 ліпеня ва ўпраўленьні па адукацыі прынялі канчатковае рашэньне стварыць клясу на базе гімназіі № 4. Першы год дзеці будуць навучацца ў садку № 50, які месьціцца ў Паўночным мікрараёне Баранавічаў. З другой клясы заняткі будуць праходзіць на базе гімназіі.

Заявы ў клясу ўжо падалі 9 чалавек.

Вучыцца на роднай мове. 8 фактаў пра беларускія школы

Цяпер бацькі азадачаныя пытаньнем, хто можа стаць першай настаўніцай у іх дзяцей. Ва ўпраўленьні па адукацыі іх упэўнілі, што ў гімназіі ёсьць 6 настаўнікаў, якія могуць навучаць па-беларуску іх дзяцей.

«Якасьць адукацыі ў гімназіі вельмі добрая, таму спадзяемся, што пытаньняў да настаўніка ў нас ня будзе», — сказала Тацяна Малашчанка.

Анісім: гэта прыклад таго, як трэба рабіць

Алена Анісім
Алена Анісім

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім спрычынілася да стварэньня беларускамоўнай клясы ў Баранавічах. І хоць Баранавічы па-за межамі яе выбарчай акругі, Анісім туды езьдзіла і размаўляла з кіраўніцтвам гораду.

«Я лічу, што гэта адзін з самых нармальных крокаў, які павінны быць зроблены паўсюль, дзе бацькі жадаюць даць сваім дзецям навучаньне ці выхаваньне, як у садках, на беларускай мове. Гэта нармальная сытуацыя.

Тут і ўлада паказала, што яна на сваім месцы і што ў ёй ёсьць адказныя людзі. Яны чуюць грамадзтва, працуюць у прававым полі. Мой гонар і павага бацькам, якія ведаюць, чаго яны хочуць, і дамагаюцца свайго. Перамовы былі хоць і даўгія, але ў выніку сталі плённымі», — сказала Алена Анісім.

Уладзімер Глод

10 парадаў, як наважыцца аддаць дзіця ў беларускую клясу

Паводле афіцыйнай статыстыкі, беларускамоўных школаў у краіне 46,6%, але бальшыня ў сельскай мясцовасьці. У 2016/2017 навучальным годзе ў 1–11-х клясах школ Беларусі навучалася прыкладна 967 тысяч дзяцей, зь іх 128,6 тысячы (13,3%) — на беларускай мове.

У сталіцы Беларусі 7 беларускамоўных школ і гімназій, у абласных гарадах няма ніводнай беларускамоўнай школы. У некаторых абласных цэнтрах (Магілёве, Горадні) ёсьць толькі малакамплектныя беларускамоўныя клясы.

Толькі ў двух са 118 раённых гарадоў ёсьць беларускамоўныя школы: пачатковая школа пры барысаўскай беларускамоўнай гімназіі № 2 і беларускамоўная сярэдняя школа № 4 у Янаве.

Бацькам беларускамоўных дзяцей нярэдка даводзіцца змагацца за адкрыцьцё беларускамоўных клясаў, а таксама беларускамоўных групаў у дзіцячых садках, аднак далёка не заўжды гэтыя высілкі прыносяць плён. Чыноўнікі ў адказ на пытаньне бацькоў, як іх дзеці могуць скарыстацца канстытуцыйным правам — навучацца па-беларуску, прапануюць дзецям вывучаць родную мову на факультатывах і ў гуртках па інтарэсах, а таксама наракаюць, што бацькі самі не праяўляюць актыўнасьці.

Самі вінаватыя: Мінадукацыі адказала на пэтыцыю аб дыскрымінацыі беларускамоўных дзяцей

Каб вывучаць у школе беларускую мову — дастаткова 7 дзяцей. Як суседнія краіны спрыяюць беларускай мове

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG