Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні сабралі 6 заяў бацькоў першаклясьнікаў на вучобу па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота

У Горадні няма ніводнай беларускамоўнай школы, больш за 60 дзетак у розных клясах навучаюцца па-беларуску — у школах № 32 і № 34.

З 1 красавіка па 22 чэрвеня ў горадзенскія школы паступіла толькі 6 заявак ад бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці навучаліся ў першай клясе на беларускай мове. Заявы ў першую клясу прымаюцца да 28 жніўня.

На сайце школы № 32 можна пабачыць, што ў першую клясу з навучаньнем на беларускай мове пакуль пададзена 5 заявак. І толькі адна такая заяўка пададзена ў школе № 34.

Намесьніца начальніка аддзелу адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму Алена Пахомава расказала Свабодзе, што пакуль ня ведае, ці адкрыюць 1-я клясы з навучаньнем на беларускай мове: калі бацькі пададуць заяўкі, то клясы адкрыюць.

На пытаньне Свабоды, ці робіцца нешта дзеля папулярызацыі беларускага навучаньня ў Горадні, Пахомава сказала, што на такія пытаньні яна праз тэлефон не адказвае.

У першую клясу па-горадзенску. Болей жадаючых вучыцца па-польску, чым па-беларуску

Старшыня горадзенскай арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка сказаў Свабодзе, што з красавіка сябры ягонай арганізацыі праводзяць агітацыю сярод бацькоў, каб яны аддавалі дзяцей у беларускія клясы, але ахвотных няшмат.

Ён заклікае валянтэраў далучацца да ТБМ у справе агітацыі бацькоў, каб тыя пісалі заявы для навучаньня дзяцей на беларускай мове.

У дзіцячыя садкі зь беларускай мовай у Горадні з красавіка падалі толькі 4 заяўкі. У горадзе існуе некалькі беларускамоўных групаў у садках № 65 і № 45.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG