Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты распачынаюць штодзённую вахту ў Курапатах

Дзень памяці пра генацыд у Курапатах 3 чэрвеня

4 чэрвеня грамадзкія актывісты зноў сабраліся ў Курапатах, каб вызначыцца, што рабіць, каб недапусьціць адкрыцьця забаўляльнай установы побач зь месцам масавых расстрэлаў.

Першапачаткова плянавалася, што рэстарацыя «Поедем поедим» пачне працу 1 чэрвеня, аднак аркуш з надпісам «Закрыто» вісіць на браме дагэтуль. Ня выключана, што ўрачыстай цырымоніі перашкаджае якраз грамадзкая актыўнасьць.

Актывісты перад брамай забаўляльнай установы

​Палітык Павал Севярынец паўтарыў, што найлепшым варыянтам для інвэстараў было б перадаць комплекс пад музэй памяці пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Але пратэстоўцаў задаволіць, калі так званы «Бульбаш-хол» не адкрыецца наогул. У такім разе «незаконная пабудова» у пэрспэктыве будзе зьнесена.

Пачаўся збор подпісаў пад пэтыцыяй «Музэй сталінскіх рэпрэсій, а не „кабак“!»

Удзельнікі аргкамітэту па выніках сёньняшняй сустрэчы вырашылі:

  • Падтрымаць рэзалюцыю курапацкага мітынгу 3 чэрвеня, якая зводзіцца да таго, што ніякіх забаўляльных установаў тут быць не павінна.
  • Штодня ад 12-й да 16-й ладзіць грамадзкую варту, каб не прапусьціць адкрыцьця рэстарану.
  • Арганізаваць мастацкія акцыі, пленэры дзеля прыцягненьня ўвагі да праблемы.
  • Намётавы лягер нямэтазгодны да таго часу, пакуль забаўляльная ўстанова не працуе.
Штодня ў рэстарацыю прывозяць прадукты і посуд

Сярод бліжэйшых імпрэзаў — малюнак вуглём «Вугальная раніца», сход «Паэтычная абарона», акцыя «Не паеду, не паем», выступы бардаў.
Таксама мяркуецца правесьці юрыдычны круглы стол адносна магчымасьці абнуліць усе рашэньні ўладаў адносна ахоўнай зоны Курапатаў.

Тым часам на тэрыторыі комплексу працягваюць завозіць прадукты, посуд, на вуліцы ўстаноўлена крытая тэраса. Усім, хто заяжджае і заходзіць унутар, актывісты раздаюць буклеты з інфармацыяй пра храналёгію падзеяў у Курапатах падчас расстрэлаў «ворагаў народу».

У Курапатах прайшоў «Дзень памяці пра генацыд». ВІДЭА

Хто стаіць за новай рэстарацыяй?

1 чэрвеня на сайце relax.by зьявілася рэкляма рэстарацыі «Поедем поедим», якая мае распачаць працу за 50 мэтраў ад Курапацкага мэмарыялу на базе забаўляльнага комплексу, які раней меў назву «Бульбаш-хол».

У профілі рэстарацыі пазначана кампанія ТАА «Амізбел», аднак незразумела, ці ўласьнік яна, ці арандатар установы. Юрыдычны адрас кампаніі супадае з адрасам рэстарацыі «Поедем поедим».

Свабода датэлефанавалася па пазначаным тэлефоне і даведалася, што рэстарацыя працуе ў «тэставым рэжыме і пакуль не адкрылася для наведнікаў».

«Забраніраваць столік можна будзе на наступным тыдні», — сказалі Свабодзе.

Раней паведамлялася, што комплекс належыць кампаніі «БелРэстІнвэст». Ейны дырэктар Андрэй Ярмоленкаў сказаў праз тэлефон Свабодзе: маўляў, «усё афіцыйна, чытайце на сайтах, рэкляма ёсьць».

Каля МКАД усталяваны банэр з рэклямай рэстарацыі.

У сьнежні 2017 году Ярмоленкаў пацьвердзіў «Белсату», што ён уласьнік «аб’екта на 51-м кілямэтры», які здае ў арэнду.

У Менаблвыканкаме карэспандэнту Свабоды адмовіліся назваць уладальніка, бо рэстаран, маўляў, не адкрыўся. У Менрайвыканкаме сказалі, што ёсьць афіцыйны дазвол на адкрыцьцё рэстарацыі. На пытаньне, ці зьяўляецца ўладальнікам комплексу кампанія «БелРэстІнвэст», сказалі: «Відаць, так».

«Сказаць „не“ злачынству». Грамадзкасьць пра адкрыцьцё рэстарацыі ля Курапатаў

Рэстарацыю пад лесам, дзе ў 1930-х расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек, зьбіраюцца адкрыць на месцы комплексу, які раней меў назву «Бульбаш-хол». Той комплекс пачалі будаваць у ахоўнай зоне мэмарыялу, але пасьля пачатку будаўніцтва межы ахоўнай зоны пасунулі. У Менаблвыканкаме абаронцам Курапатаў паабяцалі, што 1 чэрвеня рэстарацыя не адкрыецца. Але які лёс яе чакае далей, невядома.

Адзін зь лідэраў абароны Курапатаў, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец заяўляў, што, «калі спатрэбіцца, людзі за Курапаты будуць стаяць насьмерць». За дзень да мітынгу ва ўрочышчы актывісткі Вольга Мікалайчык і Ніна Багінская паставілі фігуру з плякатам «Мяне забілі ў Курапатах, на костках зробілі „кабак“». У інтэрнэце ідзе збор подпісаў супраць рэстарацыі.

Як зьявіўся забаўляльны комплекс у Курапатах

Будоўля забаўляльнага цэнтру ў Курапатах, вядомага як «Бульбаш-хол», пачалася ў 2012 годзе ў межах ахоўнай зоны. Пасьля зваротаў грамадзкасьці дзяржаўныя ўстановы выявілі парушэньні пры будаўніцтве, і яно было спыненае. Аднак у 2015 годзе Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 мэтраў, і «Бульбаш-хол» трапіў у зону рэгуляванай забудовы, дзе будаваць можна з улікам пэўных нюансаў. Пратэсты грамадзкасьці, звароты ў суд і пракуратуру плёну не далі.

Пазьней паведамлялася, што «Бульбаш-хол» зьмяніў назву на «Банкет-хол». Але рэстаранна-забаўляльны комплекс каля Курапатаў так і не адкрыўся.

Асноўнае пра Курапаты

Грамадзкасьць прапаноўвала дзяржаве выкупіць комплекс і перадаць яго на балянс Беларускага саюзу мастакоў «​дзеля творчай дзейнасьці ў інтарэсах Курапатаў». А таксама «сесьці за круглы стол з уладальнікамі гэтага аб’екта і падумаць, разабрацца, як гэта зрабіць, каб і бізнэс захаваць, і не парушаць маральных нормаў, якія там павінны быць захаваныя».​

16 лютага 2017 году грамадзкасьць распачала абарону Курапатаў ад будаўніцтва ў іншым месцы бізнэс-цэнтру прыватным прадпрыемствам «Белрэканструкцыя». Будаўнічая пляцоўка разьмясьцілася за некалькі дзясяткаў мэтраў ад курапацкіх крыжоў, на плошчы, якая ўваходзіла ў ахоўную зону Курапатаў. Гэты кавалак зямлі Менгарвыканкам прадаў прадпрымальнікам, скараціўшы межы ахоўнай зоны ўрочышча.

Абарона Курапатаў-2017. Як гэта было

Першыя сутычкі з будаўнікамі. Актывістаў, якія знаходзіліся ў цэнтры пляцоўкі, наўпрост узялі ў ланцуг адмысловымі платамі. Людзі спрабавалі паваліць платы, без якіх пачынаць будаўніцтва працоўныя ня мелі права.
1/32 Першыя сутычкі з будаўнікамі. Актывістаў, якія знаходзіліся ў цэнтры пляцоўкі, наўпрост узялі ў ланцуг адмысловымі платамі. Людзі спрабавалі паваліць платы, без якіх пачынаць будаўніцтва працоўныя ня мелі права.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
2/32

Пакуль актывісты змагаліся з будаўнікамі, іншыя рабочыя наўпрост зьмялі невялічкі намёт пратэстоўцаў і выкінулі іх рэчы за мяжу будаўнічай пляцоўкі. Разьюшаны Зьміцер Дашкевіч падымае кінуты ў бруд бел-чырвона-белы сьцяг.
3/32 Пакуль актывісты змагаліся з будаўнікамі, іншыя рабочыя наўпрост зьмялі невялічкі намёт пратэстоўцаў і выкінулі іх рэчы за мяжу будаўнічай пляцоўкі. Разьюшаны Зьміцер Дашкевіч падымае кінуты ў бруд бел-чырвона-белы сьцяг.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Менавіта так выглядаў лягер актывістаў Маладога Фронту ў першую ноч. Пад даждом і мокрым сьнегам. Нават бяз вогнішча, бо ўвесь час яго тушылі будаўнікі, якія не пакідалі пляцоўкі нават уначы. Да самай раніцы падавалася, што дапамогі больш ня будзе.
4/32 Менавіта так выглядаў лягер актывістаў Маладога Фронту ў першую ноч. Пад даждом і мокрым сьнегам. Нават бяз вогнішча, бо ўвесь час яго тушылі будаўнікі, якія не пакідалі пляцоўкі нават уначы. Да самай раніцы падавалася, што дапамогі больш ня будзе.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
А так <strong>&ndash;</strong>&nbsp;раніцай другога дня. На гадзіньніку каля 08:20.
5/32 А так  раніцай другога дня. На гадзіньніку каля 08:20.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
На другі дзень прыйшлі новыя людзі, якія амаль адразу ж паспрабавалі ўзяць штурмам зноў усталяваныя платы.
6/32 На другі дзень прыйшлі новыя людзі, якія амаль адразу ж паспрабавалі ўзяць штурмам зноў усталяваныя платы.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Актывісты пачалі блякаваць будаўнічую тэхніку. Бард Андрэй Мельнікаў зачытвае ліст у падтрымку абаронцаў Курапатаў.
7/32 Актывісты пачалі блякаваць будаўнічую тэхніку. Бард Андрэй Мельнікаў зачытвае ліст у падтрымку абаронцаў Курапатаў.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Чацьвёрты дзень. Міліцыянты ў &quot;цывільным&quot; і будаўнікі пільна сочаць за абаронцамі.<br />
&nbsp;
8/32 Чацьвёрты дзень. Міліцыянты ў "цывільным" і будаўнікі пільна сочаць за абаронцамі.
 
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Першы мітынг ў абарону Курапатаў. Чацьвёрты дзень.
9/32 Першы мітынг ў абарону Курапатаў. Чацьвёрты дзень.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Аляксей Янукевіч выступае з прамовай падчас мітынгу ў лягеры абаронцаў.
10/32 Аляксей Янукевіч выступае з прамовай падчас мітынгу ў лягеры абаронцаў.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Пяты дзень абароны. Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе наручнікамі да будаўнічага МАЗу.&nbsp;
11/32 Пяты дзень абароны. Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе наручнікамі да будаўнічага МАЗу. 
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Зьміцер Дашкевіч у той жа час заблякаваў трактар і залез на кабіну гэтай машыны.&nbsp;
12/32 Зьміцер Дашкевіч у той жа час заблякаваў трактар і залез на кабіну гэтай машыны. 
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Адразу пасьля &quot;вызваленьня&quot; Сяргея Пальчэўскага, супрацоўнікі спэцназу паспрабавалі затрымаць актывіста і яго паплечнікаў. Неабыякавыя людзі заступіліся за абаранцаў, у выніку адбылася бойка.&nbsp;
13/32 Адразу пасьля "вызваленьня" Сяргея Пальчэўскага, супрацоўнікі спэцназу паспрабавалі затрымаць актывіста і яго паплечнікаў. Неабыякавыя людзі заступіліся за абаранцаў, у выніку адбылася бойка. 
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Актывісты Маладога Фронту Ўладзімер Яроменак, Раман Васільеў і Сяргей Пальчэўскі ляжаць на зямлі, абхапіўшы адзін аднаго, у атачэньні паплечнікаў, якія спрабуюць абараніць іх ад міліцыі.
14/32 Актывісты Маладога Фронту Ўладзімер Яроменак, Раман Васільеў і Сяргей Пальчэўскі ляжаць на зямлі, абхапіўшы адзін аднаго, у атачэньні паплечнікаў, якія спрабуюць абараніць іх ад міліцыі.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Мінак разглядае імправізаваную выставу на плоце будоўлі пра забітых у Курапатах дзеячоў беларускай культуры і навукі.
15/32 Мінак разглядае імправізаваную выставу на плоце будоўлі пра забітых у Курапатах дзеячоў беларускай культуры і навукі.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Юнакі сьпяваюць песьню падчас восьмага дня абароны Курапатаў.
16/32 Юнакі сьпяваюць песьню падчас восьмага дня абароны Курапатаў.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Людзі апладзіруюць, калі будаўнічая тэхніка пакідае будоўлю.
17/32 Людзі апладзіруюць, калі будаўнічая тэхніка пакідае будоўлю.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Лягер абаронцаў.
18/32 Лягер абаронцаў.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Раніца дзевятага дня абароны. Уладзімер Някляеў чытае свае вершы, каб маральна падтрымаць абаронцаў і актывістаў.
19/32 Раніца дзевятага дня абароны. Уладзімер Някляеў чытае свае вершы, каб маральна падтрымаць абаронцаў і актывістаў.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Уладзімер Яроменак, актывіст Маладога Фронту і адзін з галоўных абаронцаў Курапатаў, прачынаецца ў намёце і выглядае, каб паглядзець, што адбываецца.
20/32 Уладзімер Яроменак, актывіст Маладога Фронту і адзін з галоўных абаронцаў Курапатаў, прачынаецца ў намёце і выглядае, каб паглядзець, што адбываецца.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Дзясяты дзень. Некалькі лідараў палітычных рухаў падаюць пэтыцыю ў Менгарвыканкам з патрабаваньнем спыніць будоўлю.
21/32 Дзясяты дзень. Некалькі лідараў палітычных рухаў падаюць пэтыцыю ў Менгарвыканкам з патрабаваньнем спыніць будоўлю.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Дванаццаты дзень. Уладзімер Яроменак і Раман Васільеў правяраюць музычныя прылады на імправізаванай сцэне ў намётавым лягеры абаронцаў.
22/32 Дванаццаты дзень. Уладзімер Яроменак і Раман Васільеў правяраюць музычныя прылады на імправізаванай сцэне ў намётавым лягеры абаронцаў.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Дванаццаты дзень. Кран пачынае прыбіраць будаўнічыя матэрыялы з пляцоўкі.
23/32 Дванаццаты дзень. Кран пачынае прыбіраць будаўнічыя матэрыялы з пляцоўкі.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Трынаццаты дзень. Абаронцы спрабуюць сагрэцца ля бочкі, нягледзячы на дрэннае надвор&#39;е.
24/32 Трынаццаты дзень. Абаронцы спрабуюць сагрэцца ля бочкі, нягледзячы на дрэннае надвор'е.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Трынаццаты дзень абароны. Перадапошні. Сьпікеры і палітыкі рыхтуюцца да прамоваў на сьвяточным мітынгу наўпрост у намётавым мястэчку ў гонар перамогі абаронцаў.
25/32 Трынаццаты дзень абароны. Перадапошні. Сьпікеры і палітыкі рыхтуюцца да прамоваў на сьвяточным мітынгу наўпрост у намётавым мястэчку ў гонар перамогі абаронцаў.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Вядомы блогер Эдуард Пальчыс упершыню выступае публічна. Сьвяточны пераможны мітынг абаронцаў.
26/32 Вядомы блогер Эдуард Пальчыс упершыню выступае публічна. Сьвяточны пераможны мітынг абаронцаў.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Маленькае дзіця трымае вялікі бел-чырвона-белы сьцяг падчас мітынгу.
27/32 Маленькае дзіця трымае вялікі бел-чырвона-белы сьцяг падчас мітынгу.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Апошні і пятнаццаты дзень абароны Курапатаў. Актывісты распальваюць вогнішча, каб выпіць гарбаты і кавы перад тым, як канчаткова згарнуць лягер.
28/32 Апошні і пятнаццаты дзень абароны Курапатаў. Актывісты распальваюць вогнішча, каб выпіць гарбаты і кавы перад тым, як канчаткова згарнуць лягер.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
29/32

Актывістка прыбірае тэрыторыю ўжо былога намётавага мястэчка.
30/32 Актывістка прыбірае тэрыторыю ўжо былога намётавага мястэчка.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Актывісты Маладога Фронта прыбіраюць сьцягі зь месца былога супрацьстаяньня.
31/32 Актывісты Маладога Фронта прыбіраюць сьцягі зь месца былога супрацьстаяньня.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Перад тым, як канчаткова пакінуць месца былога лягеру, Зьміцер Дашкевіч лезе на дрэва і правярае, ці сапраўды прыбралі і вывезьлі ўсе будаўнічыя прылады і матэрыялы.
32/32 Перад тым, як канчаткова пакінуць месца былога лягеру, Зьміцер Дашкевіч лезе на дрэва і правярае, ці сапраўды прыбралі і вывезьлі ўсе будаўнічыя прылады і матэрыялы.
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
Previous slide
Next slide

Супрацьстаяньне будаўнікоў і грамадзкасьці доўжылася больш за месяц. Урэшце прадпрыемства «Белрэканструкцыя» адмовілася ад будаўніцтва. Але шмат каго з абаронцаў затрымалі, судзілі і аштрафавалі.

Больш за 16 гадоў таму моладзевыя актывісты выступілі супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў — ад 24 верасьня 2001 году да 3 чэрвеня 2002 году. Свабода штодня асьвятляла падзеі ва ўрочышчы, вынікам стала кніга аднаго рэпартажу «Дарога праз Курапаты».

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG