Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ даведаліся пра восем магчымых цэляў авіяўдараў ЗША ў Сырыі


Амэрыканскі эсьмінец «Дональд Кук», ілюстрацыйнае фота
Амэрыканскі эсьмінец «Дональд Кук», ілюстрацыйнае фота

Злучаныя Штаты разглядаюць у якасьці магчымых цэляў для ўдараў у Сырыі восем аб’ектаў. Пра гэта паведамляе CNBC са спасылкай на крыніцу. Паводле яго, цэлямі могуць стаць два вайсковыя аэрадромы, дасьледчы цэнтар і прадпрыемства, якое, паводле інфармацыі Вашынгтону, вырабляе хімічную зброю. У якіх раёнах знаходзяцца гэтыя аб’екты, не паведамляецца.

Крыніца CNBC таксама адзначыла, што камандаваньне сырыйскіх урадавых сілаў пераразьмяркоўвае самалёты ВПС Сырыі на аэрадромы, дзе базуюцца расейскія вайскоўцы, у надзеі, што ЗША ня стануць наносіць па іх удары.

Раней пра магчымае хуткае нанясеньне ракетных удараў па Сырыі ў адказ на меркаваную хімічную атаку ў горадзе Дума заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Аднак канчатковае рашэньне, якім будзе гэты адказ і ці будзе ён ваенным, яшчэ не прынятае.

Трамп абвінаваціў ва ўжываньні хімічнай зброі войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, а таксама ўсклаў адказнасьць на Расею, абвінаваціўшы яе ў спрыяньні сырыйскаму рэжыму. Масква і Дамаск заяўляюць, што хімічнай атакі ў Думе, па ўсёй імавернасьці, не было, і называюць паведамленьне пра яе правакацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG